Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка страница 10

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка

Скачать книгу

садок. Айцец Філіпс кажа Black Sabbath заключылі пакт з Д’яблам, а Джымі Пэйдж цемрашал і чорны маг. Ну ня ведаю.

      Білі басіст. У іх з Джэфам і Трэвам свой гурт. Назву ня памятаю, штосьці такое, ну, мудрагелістае. Білі кажа яны валяць акультавы флёрыдзкі дэзьняк. (Папраўдзе, дык Білі і граць не сказаць каб умее.) Але гэта між намі, Сатана. Дзеўкі жаж вакол музыкаў труцца, а гэта галоўнае, ну ты ў тэме. І лягатып у іх прыгожы, там пэнтаграма і крыжы перагорнутыя. Білі кажа па Сатане!

      Потым яшчэ Джэй Сі прынёс быў Сатанінскую Біблію да Тома на выходныя. Яе напісаў Антон Ля-Вэй, ён не француз, проста імя такое. Білі кажа ён пазёр і педзік. Білі дурань. Мы чыталі яе ў цемры, у нас была сьвечка. Джэй Сі кажа ён бачыў у нас за сьпінамі цень Люцыпара (то бок твой цень, Сатана!), але я яму ня веру. Я думаю гэта была Томава котка.

      Таму я вырашыў напісаць табе, а ня Санта Кляўсу. Санта нудны. У маёй асадцы скончыўся атрамант.

      А айцец Філіпс зь нядзельнае школы кажа што вы мусіце павярнуць свае сэрцы да Езуса і Езус ёсьць любоў. І мы мусім працівіцца спакусам Нячыстага (то бок тваім спакусам, Сатана!) і што на гэта здольны толькі чысты духам. Айцец Філіпс мне не даспадобы. Білі кажа ён пазёр і педзік у расе. Білі дурань, але як на мяне айцец Філіпс дакладна педзік.

      На той вокладцы таксама ё голая цыцоха, яна сімпотная. Мы з Джэй Сі колькі разоў падглядалі за Джыні ў душы. У яе таксама цыцкі не бяды, але ўсё ж не такія вялікія. Джыні гэта сястра Джэй Сі, яна ўжо дарослая і нават старэйшая за Білі. Білі кажа курвяга, а яна кажа хай не распушчае рукі.

      Санта Кляўсу я б не пісаў пра цыцкі. І пра піпірку таксама. Санта Кляўс – сьвятоша, яму бадай не да спадобы вялікія цыцкі. І ён заўжды пакідае мне швэдры. Відаць, ён яшчэ той нудзіла. Таму я й напісаў табе, Сатана.

      Ужо неўзабаве вячэра, то далей буду пісаць хутка. Сатана, прашу на Каляды толькі аднаго: РЫМІСІЮ для мамкі. І не такую, як тады Цур, каб праз тыдзень яе зноўку не забралі. Мне самому нічога ня трэба. Хіба што ў Білі няхай усё будзе добра. У цуды ён ня верыць, заўжды паўтарае «No Presents for Christmas!» (Сам ведаеш чыя гэта песьня.) Хоць ён і дурань і б’е мяне, ён таксама хвалюецца за мамку. Ён ніколі не прызнаецца, кажа што мезантроп. Але я ведаю.

      Білі кажа ты выканаеш любое жаданьне, але папросіш душу наўзамен. Як табе патрэбная мая душа, дык я згодны. Лепей жа з мамкай, чым з душой. У айца Філіпса пэўна вялікая душа, але ён педзік. І ён мне не да спадобы. Таму душа мне без патрэбы, дый у нядзельную школу хадзіць не падабаецца. Калі ў мяне ня будзе душы, дык і ў нядзельную школу хадзіць ня прыйдзецца, га? І плакаць я больш ня буду.

      Білі кажа дамову з Сатаной варта замацоўваць крывёй. Бабка кліча вячэраць, то я падпісваюся крывёй з пальцу (крыві я ўжо не баюся). Бывай, Сатана!

      Навек твой,

      ~Гэры

      P.S. Калі ласка, ня трэба швэдраў!

      P.P.S. Я сур’ёзна.

      P.P.P.S. Доўга тарміновую рымісію.

      Дай нам божа жыць доўга і ўсім памерці

      Баляда

Скачать книгу