Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка страница 13

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка

Скачать книгу

месьцілася ў цэнтральным пакоі. Складалася яна з двухсот сарака шасьці ймёнаў. Васьмёра былі нябожчыкамі, але іхныя карткі выкідаць было ня варта: паквітацца квітам могуць і нашчадкі.

      «Хто ж ты такі, доктару, і чаму мне муляе тваё ймя?»

      Гэты адрас даў Старычына Рэнзо. Падстаўляць Тронзу яму было не з рукі. Днямі яны сумесна правярнулі шматхадовую афэру на станцыі Альдрэма ў Блізкіх Сьветах. У выніку хітрых апэрацыяў ім удалося паціху аформіць паі ў Банку ККД. Паі на кругленькую суму й выдуманыя ймёны. Пад гэтыя ймёны яны зрабілі новыя асобы – зьмянілі свае ДНК. Адпаведныя дакумэнты – цалком афіцыйна – на тыя імёны дастаць было нескладана. Паводле рэгуляцыяў банку, пагасіць паі ў аддзяленьні на Папілюсе, што ў Крэсах, можна было не раней, чым празь зямны месяц. Каб засьцерагчы сябе ад здрады з боку паплечніка, яны аформілі паі адмысловым чынам. Пагасіць іх можна выключна ў пары: трымальнікі папераў мусяць адначасна зьявіцца ў аддзяленьні банку й пацьвердзіць свае асобы квантавымі меткамі.

      Рэнзо й Тронза сталіся цяпер адзін для аднаго літаральна найдаражэйшымі людзьмі ў Сусьвеце. Гэта, вядома ж, ні ў найменшай меры ня значыла, што яны хоць крышачкі давяралі адзін аднаму.

      Бальтрут Тронза ня быў бы Бальтрутам Тронзам, калі б не перастрахаваўся: перад адведкамі Папілюсу ён вырашыў з тыдзень пераседзець на Гліцыясе. Паводзіўся тут ціхмяна й назіраў, ці ня пойдуць якія чуткі, ці ня зьявяцца нязваныя госьцейкі. Афіцыйна Галяктычны Рэгістар ня мог нічога зрабіць на Крэсовых плянэтах, у тым ліку на Папілюсе, але неафіцыйна мог заслаць сакрэтных агентаў – справа пахла вялікімі грашыма. Мог выправіць наймітаў і Банк ККД, калі б выкрыў афэру. Заставалася верагоднасьць, што іх сустрэнуць адразу за дзьвярыма аддзяленьня. Усё, што Тронза быў у змозе зрабіць (і зрабіў) – гэта займець свае «вушы» на Папілюсе, якія ў выпадку небясьпекі даслалі б яму вестку.

      Акром таго, ён вырашыў у чарговы раз зьмяніць аблічча. Старычына Рэнзо параіў яму адрас у Вялікім Шкосьце: Эсплянада Ві Брульлём, 17. Сказаў, што здаўна знае доктара й давярае яму як сыну. Маўляў, ягонымі паслугамі карысталіся такія легенды, як Пранчуздра Дэнэльбромт, Ё-ё Крыкс, Тэльтрон Пратон і Мезьвілёмій Арэскі. Галяктычнаму Рэгістру ні разу не ўдалося злапаць нікога зь іх. Яны бяз шуму сышлі на дно й цяпер, відаць, насалоджваюцца заслужаным адпачынкам дзе-небудзь у Заграніччы альбо на ўласных астэроідах. На гэта Тронзу не было чаго запярэчыць.

      У сьпіну яму торкнуўся халодны нос цяжкавога вульпра, які цягнуў панарад з грыбнымі спорамі. Тронза схамянуўся і адышоў з дарогі, дзе стаяў увесь час, утаропіўшыся ў вялізныя белыя літары на дзьвярох:

      КАНСЬПІРАЦЫЙНАЯ ХІРУРГІЯ Й СУПРОЦЬСЬЛЕДЧАЯ СПАМОГА

      Д-Р ЛЕЗГЭ, МЛДШ.

      Ён задуменна падкруціў наваскаваны вус і наблізіўся да ўваходу. Адсюль можна было разабраць драбнейшы надпіс ніжэй:

      Адзінаццаць гадоў бясплямнае практыкі

      Найлепшая маскіроўка,

Скачать книгу