Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 17

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

крэслаў. Да таго ж, шмат розных прадметаў ляжала ў цэнтры, у калідоры: часопісы, жаночыя сумачкі, чамаданы, тэлефоны, акуляры.

      Мікалай маўчаў. Ён паглядзеў на зачыненыя шэрыя дзверы, якія вялі ў кабіну кіравання. Нервова патузаў іх за ручку, не адчыніў. Хлопца гэта не вельмі знервавала, бо яму трэба было ўзяць кіраванне электратранспартам з іншага боку састава. Гэта казала аб тым, што прыйшоў ужо час ісці далей.

      – Глядзі па баках, – сказаў Мікалай дзяўчыне і прысеў да Яшы.

      Хлопец выпусціў сабаку з сумкі, надзеў яму на пысу спецыяльна пашытую павязку, каб жывёла не задыхнулася ад шкоднага пылу. Затым скруціў сумку-пераноску і змясціў яе ў заплечнік, які пасля накінуў на плечы.

      – Ну што там, за вокнамі, нікога? – спытаў ён і ўстаў на ногі.

      – Звяры, аблезлыя звяры ля вакзала, ходзяць па цені… Глядзяць на нас, – сказала Паліна.

      – Яны да нас не палезуць. У мяне заўсёды для іх ёсць кулі, – спакойным, цвёрдым голасам загаварыў хлопец. – Пойдзем ужо. Давай, за мной.

      Увесь калідор добра праглядаўся, наперадзе было бачна нутро іншых вагонаў. Яша бег наперадзе. Спачатку ён недалёка адыходзіў ад гаспадара, але як толькі яны перасеклі палову саставу, то тут жа сабака ірвануў, нібы бег у атаку. Мікалай і Паліна паскорылі свае крокі, паспяшаліся за ім. Падышоўшы бліжэй да галавы электрычцы, пачуўся глухі брэх за прыадкрытымі дзвярыма кабіны кіравання. Хлопец узяў у рукі пісталет і павольна ўвайшоў за дзверы, Паліна засталася стаяць каля крайніх пасажырскіх месцаў. Яна стаяла тварам да дзвярэй і ўважліва слухала, трывожна, страшна думала пра тое, хоць бы нічога дрэннага не здарылася з Мікалаем. Сабака замоўк. І ў гэты момант за спіной дзяўчыны штосьці непрыемна заскрыгатала. Як быццам моцна сціснутая людская сківіца стачвала свае зубы. Хутка развярнулася Паліна. За імгненне, яна перад сабой разгледзела брыдкі твар і ад страху, па ўсім яе стройным целе, прабеглі мурашкі. Холад і жах ахапілі яе. Перад ёй стаяла істота. Яна мела, свайго роду, адрозненні: шэрая вільготная скура, чалавечыя рысы твару, белыя бровы, безжыццёвыя бела-сінія вузкія вочы, маленькі нос з закругленым кончыкам, белыя вусны – гэты вобраз надоўга засядзе ў памяці дзяўчыны. Ёй здавалася, што яе дрыжачае ад страху сэрца спынілася. Не паспела Паліна хоць неяк адрэагаваць, як гэтая невядомая істота схапілася за яе руку. Яна кончыкамі сваіх доўгіх вільготных пальцаў кранула адкрытага ўчастка скуры на запясце дзяўчыны. Паліна не паспела зразумець, ці быў кантакт альбо не, як ёй здалося, што істота растварылася. У гэтую секунду ў белую скуру дзяўчыны ўвабралася вільгаць ад адбіткаў, ад пальцаў істоты. Паліна заплюшчыла вочы.

      Свядомасць Паліны імгненна атруцілася. Пасля чаго дзяўчына нібы перанеслася ў сон, апынулася зусім у іншым вобразе. Яна стаяла ў ярка-чырвонай пышнай сукенцы, якая сваёй даўжынёй хавала ногі. Распушчаныя кучаравы валасы былі спакойныя. Прастора вакол Паліны асвятлялася штучным белым святлом, радыусам у метр, а за ім была толькі цемра. Побач

Скачать книгу