Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 19

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

так зразумеў, ён казаў аб істотах. Мы вялі дыялог, я ішоў за ім, побач. Мы правялі нейкі час у наваколлях пустога мікрараёна. Думаў: «Ну вось, нарэшце, я не адзін.» Пакуль не пачалося яго… Ну, пакуль ён не пачаў гнаць нейкае трызненне. Ён усё часта паўтараў пра нейкія прывіды. Часта казаў пра тое, што з намі ідзе нехта яшчэ, з самага нашага знаёмства, нехта трэці. Ён казаў аб дзяўчынцы. Але акрамя Уладзіміра, я з людзей нікога не бачыў. Я правёў з ім некалькі хвілін, і за гэты час ён усё больш з’язджаў з глузду. Ён гаварыў з уяўнай дзяўчынай. Распісваў мне жахі, што ствараліся ў яго галаве, казаў аб тым, у што было цяжка паверыць. Але калі Уладзіміру здалося, што побач істоты, ён закрычаў, як шалёны, размахваў рукамі. Як я зразумеў, яму здавалася, што яны акружаюць яго і нападаюць. Толькі ўсё было спакойна ў акрузе. Затым той хлопец накінуўся на мяне. У яго жорсткіх счырванелых вачах адбівалася бязлітаснасць. Відаць, я стаў для яго той істотай, якая хацела яго забіць, а можа нейкім іншым ворагам. Я быў напалоханы, змагаўся з ім. Адчуваў яго ўдары зноў і зноў, пры гэтым не адчуваў, як па маім твары лілася мая кроў. Яша спрабаваў напужаць Уладзіміра, брахаў на яго скрозь ахоўную маску, якая ахоўвала яго ад пылу і не давала ўсадзіць іклы. Не ведаю як, можа лапай, але сабака зняў з сябе маску і дзіка накінуўся на таго хлопца – укусіў яго. У той момант я заўважыў, як Уладзімір, знаходзячыся не ў сабе, адцягнуўся ад удараў. І я адкінуў яго да машыны, выцягнуў пісталет і халоднакроўна стрэліў… Уладзімір сядзеў каля аўтамабіля, перакуліўшы галаву, нібы глядзеў у неба. Я не змог змірыцца з тым, што рабілася ў яго галаве. Хлопца мучылі галюцынацыі, крыкі ад болю, злосць і нянавісць да фантазій у галаве. Мне было вельмі страшна – і я вырашыў спыніць яго атручаны розум.

      Паліна слухала хлопца і ніяк не магла ачуцца. Палохала ўсё: высокі рудавалосы хлопец насупраць, невядомая істота, дрэнныя думкі, змрочнае апавяданне, заблытаны відзеж.

      – Але я, спадзяюся, што ты мне не хлусіш, – з нейкім відавочным папярэджаннем у голасе вымавіў Мікалай. – Не хачу, каб сітуацыя паўтарылася…

      Дзяўчына адышла бліжэй да сабакі і вельмі спадзявалася, што з ёй не будзе так, як было з Уладзімірам.

      – Ёсць! Ёсць кантакт з электрычнасцю! – радасна выклікнуў Мікалай, быццам казаў гэта Яшу, абыходзячы сяброўства з Палінай. – Запускаю рухавік!

      Невялікі сабака хутка завіляў чорным хвастом, выбіваў пыл з мяккай спінкі чорнага крэсла.

      Ціха загуў чыгуначны транспарт, затрашчалі токапрыёмнікі ад бадзёрага дотыку да кантактнага провада. Загарэлася табло ў вагонах з надпісам: «Гомель – Мінск». Павольна, як вусень, наперад заварушыліся вагоны. Спачатку, Мікалай не спяшаўся да мэты, але крыху пачакаўшы, дадаў хуткасці транспарту, жадаючы хутчэй пакінуць горад. Але так, як шкла не было ні на адным з вокнаў, прахалоднае паветра ўрывалася і прасочвалася скрозь адкрытыя месцы, высока паднімаўся пыл, не дазваляючы камфортна глядзець па баках. Тады хлопец запаволіў ход электрычкі і дастаў

Скачать книгу