Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 21

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Мікалай апусціў галаву да панэлі кіравання, сільнымі рукамі ён пацягнуў тармазны рычаг на сябе. Электрычка зменшыла хуткасць, і да таго яшчэ, кантактныя правады страцілі забеспячэнне транспарта токам.

      Паліна адчула, як шпарка скідалася хуткасць, як яе крыху схіліла наперад. Яна прыбрала ад сябе карту і, паглядзеўшы наперад, усё стала зразумела – далей ім не праехаць. Перашкода на шляху, у выглядзе збітых вагонаў, пераконвала яе ў гэтым.

      Электрычка ўсё бліжэй набліжалася да аварыйнага ўчастку, павольна кацілася як шарык. Хлопец быў упэўнены, што іх транспарт спыніцца своечасова. Ён уявіў гэта ў галаве, нібыта разлічыў хуткасць і сілу тармажэння.

      – Спыніся! – з назапашанай энергіяй крыкнула дзяўчына.

      – Зараз! Усё будзе! – усклікнуў ён.

      Сабака пазіраў па баках, ён адчуваў напружанне Паліны. Наступіла кароткая паўза ўсіх слоў, усе сачылі, як паволі састаў набліжаўся да поўнага спынення свайго руху. Ну вось, чыгуначны транспарт спынены, устаў ля самага першага вагона, які сышоў з рэек. Паліна цяжка ўздыхнула і строга паглядзела на хлопца, які зняў усю ахову з твару, паказаў рудавалосую галаву і незадаволена паглядзеў на перашкоду наперадзе.

      – Эх, праклён! – узмахнуў ён рукой, – А дзе той…дзе ён? – быццам пытаўся сам у сябе Мікалай.

      Хлопец круціў галавой, аглядаў усё, што было наперадзе носа электрычкі. Паліна не разумела, каго ён шукае, каго згубіў Мікола. Ёй прыходзіла думка, што хлопец і сам не здаровы на галаву. Яна думала так, бо была не толькі напалохана, але і спрабавала гэтым сябе абараніць. Ды і наогул, пра што толькі не думала Паліна, уяўляць дрэннае і накручваць сябе яна добра ўмела. Як толькі яна завяршала адну думку, нараджалася другая.

      – Каго ты шукаеш? – спытала Паліна ў хлопца.

      – Чалавека! Ён жа быў на шляху, перад тым, як я пачаў скідаць хуткасць. Ты ж бачыла, як ён размахваў рукамі, – сур'ёзна сказаў Мікалай і стаў збіраць сябе да выхаду.

      – Нікога я не бачыла! – заявіла дзяўчына, працягваючы гучна казаць, нібы не заўважала, што шум ветру знік з кабіны.

      – Як ты магла не ўбачыць? Можа ў цябе зрок дрэнны… Ён жа стаяў вось тут, перад гэтым вагонам, насупраць нас. Я бачыў яго ля гэтага цягніка, у светлым адзенні. Ён стаяў удалечыні, і размахваў рукамі, размахваў чырвонымі сцяжкамі. Як ты магла не заўважыць гэтага?! Магчыма, ён адышоў у бок. Так, давайце ўсе выходзіць. Яша, ідзем, за мной!

      Сабака саскочыў з крэсла і таропка пабег за хлопцам. Паліна пастаяла пару секунд, паглядзела наперад, як бы шукала чалавека, а затым склала карту і змясціла яе ў кішэню шэрага заплечніка. Яна падышла да адчыненых левых дзвярэй першага вагона, каля якіх, ужо на зямлі, стаяў Мікалай. Хлопец спусціў Яшу да зялёнай высокай травы, пасля чаго, дапамог спусціцца Паліне. Усе трое адчувалі, як праўдзіва, па-летняму, пякло сонца. Дзяўчына адкрыла твар, вызваліла яго ад

Скачать книгу