Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 16
– Якая? – запыталіся ўсе дзеці разам.
– Хоць і пачалося маё жыццё на Зямлі, я стаў напалову вухуцянінам, гэта ж лёгка заўважыць. Вось такое ператварэнне!
– І то праўда! – згадзіўся Рудаш.
Вухуцік уздыхнуў:
– Толькі дзе ж цяпер мне сваякоў шукаць, калі я не з птушынага роду? Качкі правільна сказалі: раз у мяне няма крылаў і я не ўмею лятаць, то я не птушка.
– Не ўсе птушкі лятаць умеюць! – удакладніла Улада. – Напрыклад, страусы і пінгвіны таксама ў паветра не падымаюцца, і памерамі яны значна большыя за многіх птушак.
– Дык пойдзем да іх, хачу пазнаёміцца! – зноў адчуў надзею Вухуцік.
– Зараз не атрымаецца, бо гэтыя птушкі ў Беларусі не жывуць, – развяла рукамі дзяўчынка. – Пінгвінаў мы на свае вочы тут наўрад дзе пабачым, а страусаў, мяркую, у заапарку можна знайсці.
– А што такое заапарк і дзе ён знаходзіцца? – запыталіся вухуцяне.
– Гэта такое месца, куды збіраюць жывёл і птушак з розных краін і кантынентаў, каб людзі маглі іх пабачыць.
Рудаш зацікавіўся:
– Выдатна! Гэта ж можна не ехаць далёка, каб паглядзець на істот з іншых месцаў. Давайце сходзім у заапарк!
Улада сумна ўздыхнула:
– Раз у нас такая важная справа, як пошукі родзічаў Вухуціка, то мы ў заапарк завітаем, але я не люблю там бываць. Тамтэйшым жывёлам і птушкам не пазайздросціш. Іх, вядома, даглядаюць і кормяць, але яны назаўсёды страцілі сваю радзіму і волю. Даводзіцца жыць у невялікіх клетках, штодня знаходзіцца пад пільнай увагай наведвальнікаў заапарка. Я была там, бачыла іх вочы, і мне падаецца, у іх тоіцца сум.
Вухуцяне памаўчалі, яны асэнсоўвалі пачутае.
– Заўтра наведаем заапарк, – паабяцала Улада і змяніла тэму: – А зараз – час вяртацца дадому. Дадзім супакоіцца насельнікам балота!
Дзяўчынка расшпіліла маланку заплечніка, вухуцяне ўладкаваліся ў ім, і ўсе разам выправіліся ў зваротны шлях. Уладзе падумалася, што абавязкова трэба паказаць іншапланетным гасцям нешта асаблівае.
Чароўная скарбніца
Улада вырашыла паказаць гасцям сваё любімае месца, якраз непадалёк ад якога яны зараз ішлі.
– Сябры, запрашаю вас завітаць у чароўную скарбніцу! – загадкавым шэптам прапанавала дзяўчынка.
– Там каштоўнасці? – імгненна адрэагавала Сінька.
– Самыя сапраўдныя! – пацвердзіла Улада.
– І шмат іх там? – удакладніла Зялёнка.
– Нават злічыць цяжка! – адказала Улада.
– А дзе знаходзіцца гэтая скарбніца? – зацікавілася Мінола.
– Вось у тым прыгожым будынку, – дзяўчынка паказала напрамак рукой.
– Мы зможам увайсці туды і паглядзець на каштоўнасці? – запытаўся Рудаш.
– Не толькі ўвайсці і паглядзець, але і з сабой некалькі дадуць! – падміргнула Улада.
– Праўда?! –