Планета ў падарунак. Людмила Рублевская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 4

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

target="_blank" rel="nofollow" href="#n_2" type="note">[2], – сказала, бы адрэзала, яна. – А тое, пра што расказваў пастух, і папраўдзе было. Толькі ён шмат што пераблытаў. Багдан Сапега праз чатырыста летаў тут з’явіўся, а тое ўсё было за Гольшам. Як пачаў ён горад тут гарадзіць, дык многа люду сюды з ім прыйшло. Мур сапраўды ўжо завяршалі, тады і адбыўся той трафунак[3]. Каб Гольша на месцы быў, нічога б не здарылася. Ды бязэцнік[4] той ліха ўсчаў. А калі ўжо вярнуўся Гольша і дазнаўся пра ўсё, дык і не схацеў гэтага мура. На ловы за Карабель у пушчу паехаў, там і асеў.

«Навукоўка, з гісторыяй справу мае», – мільганула ў мяне думка, а ўголас сказаў:

– Дасведчаная ты. Я вось дык і не ведаю, пра якога Гольшу ты мне тут расказваеш, хоць здагадваюся. Гольша… Гальшаны… Дык, кажаш, горад ён тут гарадзіў? – засмяяўся я, а сам трымчу ўвесь. Яна мяне надзвычай хвалюе.

– Ага-а, ягоны горад, – жвава адгукнулася яна.

– Ну, а як ты гэта сказала – бязэцнік? Той, што тут рабіў?

– Не тут, а ва Уцені. Як толькі бязэцнік Даўмонт гвалтам узяў за сябе братавую, Нарымонтаву ліфляндку, Нарымонт і склікаў усіх астатніх братоў – і Гедруса, і Трайдэна, і Гольшу, вядома, каб вярнуць сваю жонку назад, адабраць яе ў Даўмонта. Якраз тады і пачаўся абвал сцяны…

– Цікавыя рэчы расказваеш, я паўжыцця пражыў і такі цёмны, выходзіць.

– Ой, фартэліш[5], – задумалася. – А можа, і праўда нічога не ведаеш… Калі Гольша ад’язджаў, шмат каму спляндорыкі[6] раздаў, амулеткі металёвыя ў выглядзе сякеркі, каб без яго тыя сякеркі бяду адварочвалі. А выйшла наадварот усё. Юрачка сякераю бараніўся, але аднік[7], улучыўшы момант, выхапіў яе. На астатняе Сляпко падбухторыў. Потым галаву адсечаную Юрачку кінулі: «Трымай, мілоснік!» – І яна бы захліпнулася і праз нейкае імгненне дадала: – Тады такая самая поўня была. Днём пабаяліся ўчыняць тое. Ночы дачакаліся.

– Адкуль ты ведаеш, якая поўня тады была?

Але мяне не цікавіла агністае вока начнога неба. Рука міжволі пацягнулася да цёплага ейнага цела, заблыталася ў густых валасах… І яна рванулася, выгнулася, што лазіна, ускочыла, шнурочак на шыі абарваўся, зачапіўшыся за маю руку. Штосьці халоднае кранула далонь, і я заціснуў шнурочак у кулаку. А яе ўжо не было побач. Я таксама ўсхапіўся, каб кінуцца ўслед, за ёю. Ускочыў, і ўсё пашэрхла ў мяне. Зводдаль, на ўзвышшы, уздымалася змрочная аграмадзіна замка з вежамі, з байніцамі, абнесеная зубчастай сцяною. Поўня асвятляла яго, і ён выразна паўставаў перада мною ва ўсёй сваёй велічы і магутнасці. Высозную браму таксама завяршала вежа. Перад брамаю зрок выхапіў масток, і па гэтым мастку ішлі людзі з паходнямі. Святло ад паходняў гуляла на зубчастай сцяне і асвятляла лугавіну. Там мільгала белая лёгкая постаць, раз-пораз азіраючыся, і, далібог, чуў я залівісты смех, да якога праз нейкі момант далучыўся яшчэ адзін гук – глухі конскі тупат. З супрацьлеглага ад замка боку, ад нечага цёмнага, у чым я адразу пазнаў лес, гэтак блізка ён быў ад мяне (скуль тут і ўзяўся?), на кані імчаў

Скачать книгу

3

Выпадак (старабел.)

4

Распуснік (старабел.)

5

Хітрыш (старабел.)

6

Упрыгожанні (старабел.)

7

Грэшнік (старабел.)