Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. АлёнКа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - АлёнКа страница 5

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - АлёнКа

Скачать книгу

або, наадварот, станаўлення чалавека як асобы. Стаць сталым чалавекам – галоўная мэта станоўчага развіцця. І дабро, і зло выступаюць у якасці аднолькава неабходных (усё залежыць ад тэмы і мэты ўрока) сродкаў для таго, каб мы сталі дарослымі людзьмі.

      Значыць, Бог не з'яўляецца прычынай дабра або зла, прычына ў нас саміх – ва ўнутранай неабходнасці (у настойлівай патрэбе) дасягнуць самадастатковасці як галоўнай рысы сталага і станоўчага чалавека.

      Бог з'яўляецца крыніцай і таго, і другога. Бог спрадвеку валодае абедзвюма характарыстыкамі. Пакуль дабро і зло ўтвараюць адзінае непадзельнае цэлае – гэта якасць, я б назвала яе благам (у рускай мове ўвасабляючым дабро, а ў беларускай зло) будзе божай якасцю. Як толькі мы пачынаем драбіць адзінае блага на дзве супрацьлеглых катэгорыі – дабро і зло – яны становяцца нам па-чалавечы зразумелымі, але перастаюць быць Богам.

      Мы ўвесь час спрабуем пазнаць Бога праз параўнанне ўласцівых яму супрацьлеглых якасцяў. Паспрабуйце зразумець яго праз адчуванне адзінства супрацьлегласцяў. Зазнайце ўласным пачуццём сэнс слова блага (двухмоўны варыянт). Еднанне хутчэй наблізіць вас да разумення Адзінага, чым раз'яднанне.

      Такім чынам, ДАБРО І ЗЛО ЁСЦЬ БЛАГА (О). А што прынясе вам з сабою дадзенае канкрэтнае блага – «благополучие» або благі канец, залежыць ад таго, як ім скарыстацца: сабе на шкоду або дзеля дабра другіх.

      Аб вадзе, паветры, жанчыне і пра мужчыну

      «Стварыў Бог неба і зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складалася з вады. Такім чынам, спачатку стварыў Бог паветра і ваду – першыя дуальныя праяўленні Сябе, дзе вада (Маці-Зямля) стала ўвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з'явіўся правобразам мужчыны.

      Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.

      Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з'яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).

      Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор'е – яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык –

Скачать книгу