Мястэчка. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мястэчка - Мікола Адам страница 3

Мястэчка - Мікола Адам

Скачать книгу

Даша Белая – чым не варыянт? Да таго ж сама прапанавала сяброўства.

Эпізод 3

      Восень зарадзіла дажджы-кулямёты і расстрэльвала бесперапыннай залевай ўсё жывое. Сцвярджала сябе, велічна заяўляючы, што прыйшоў яе час і нікому іншаму распараджацца на здабытай тэрыторыі не дазволіць. Аднак не ўсе страшыліся восеньскай макрэчы. Маладосці, верагодна, наогул невядома такое паняцце як «страх». Маладосць – безразважная і легкадумная, адчайна адважная і адзіная, хто здольны кахаць да самазабыцця, схільная да самаахвяравання і подзвігу, але не супраць атрымліваць падарункі і прызы, адначасова жорсткая і літасцівая, а яшчэ ўлюбёнка смерці і вайны. Нездарма Віктар Цой калісьці распавёў усяму свету, што «война – дело молодых… лекарство против морщин». Бясстрашная маладосць не баялася восені, яе саманадзейных прастуд і ангін, таму што ў сэрцы маладосці жыла вясна, таму што маладосць і была вясной. І спыніць музыку восень таксама была не ў сілах. Як матылькі на яркае святло, на гукі музыкі імкнулі юнакі і дзяўчаты, будучыя мужчыны і жанчыны. Менавіта музыка аб'ядноўвала іх разам. Хай бессэнсоўная і дурная, але такая неабходная ў гэтыя некалькі гадзін, вылучаных кіраўніцтвам аддзела культуры пад дыскатэку, калі хлапчукі і дзяўчынкі, па сутнасці, маглі не прыкідвацца кімсьці, кім павінны былі быць у грамадстве, а заставацца самімі сабой. Менавіта музыка валодала дарам надзяляць усіх і кожнага непасрэднасцю, а не прытворствам. Прытворствам жыццё забяспечвала напоўніцу. Абсалютна розныя, і ў сацыяльным становішчы, і ў разумовым развіцці, маладыя людзі, як цвярозыя, так і пад чаркай, не праходзілі міма, а абавязкова заходзілі ў танцзалы. Іх намеры былі розныя. Хтосьці хацеў танчыць, хтосьці адпачыць, хтосьці пазнаёміцца, хтосьці сустрэцца з сябрамі, пакурыць, пабалбатаць, хтосьці выпендрыцца і пабіцца, хтосьці цалавацца не тоячыся… Ні восень, ні яе дажджы-кулямёты не маглі перашкодзіць моладзі заставацца моладдзю. Таму яшчэ а шостай вечара ў суботу дыджэй Крол, вучань адзінаццатага класа з Першай школы, сын дырэктрысы мясцовага Дома культуры, афіцыйна аформлены мамай як супрацоўнік ДК па дамове падраду на паўстаўкі, завёў сваю «шарманку» так, што раздзіраліся калонкі «Аліса», і гук, які вырываўся з дынамікаў, як джын з бутэлькі, расцякаўся па ўсёй Плошчы і ахінаў сабой, забіваючы шум дажджу.

      Паволі народ збіраўся. Прыходзілі па адным, па двое, па трое, потым цэлымі кампаніямі заходзілі ў фае, але выходзілі на ганак, чакаючы асноўны прыток, які падцягваўся недзе а дзявятай гадзіне, калі цямнела. Цемра ж, як вядома, сяброўка моладзі. Але гэта не азначала, што ніхто не танчыў у фае Дома культуры, аздобленага пад танцпляцоўку. Жадаючых хапала, асабліва з боку дзяўчат. Ім неабавязкова была прысутнасць хлопцаў пад хуткія рытмы, яны нядрэнна спраўляліся і без іх. Вось пад павольныя кампазіцыі іншая справа.

      Даша прыехала на дыскатэку ў машыне Цімура, маладога чалавека яе сястры, які абавязаны быў знаходзіцца побач і сачыць за парадкам, паколькі служыў у міліцыі і якраз прыйшла яго чарга дзяжурыць. Апроч міліцыі за парадкам, як правіла, назіралі вартаўнік Дома культуры, хтосьці з супрацоўнікаў і хто-небудзь з настаўнікаў. Гэту неабходнасць увяла мясцовая ўлада пасля таго, як

Скачать книгу