Беларускі раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беларускі раман - Мікола Адам страница 2
– А з якой нагоды фуршэт? – весела пацікавіўся Вадзім.
– Цябе сустрэлі, – прамовіла Леся, – вось і трэба адзначыць.
– Тады паехалі да мяне, – усміхнуўся, падміргваючы Лесі, Вадзім.
– Чаго ж ты раней маўчаў! – усе разам накінуліся на Корбута з папрокамі. Адна Леся моўчкі дакурыла цыгарэту і пстрыкнула недакуркам у бок ад сябе.
– Куды ехаць? – спыталася.
– На Пушкінскую.
– У метро! – дружна крыкнула кампанія і адзіным цэлым кінулася да шкляных дзвярэй, вядучых у метро.
Яны ледзь не спазніліся на апошнюю электрычку, Вадзім паспеў учапіцца за дзверы вагона і стаць паміж імі, утрымліваючы, каб не зачыніліся, пакуль усе не апынуліся ў вагоне.
– Ты адзін жывеш? – пасля пацікавілася Леся.
– Не, з братам. А што?
– Ён нас пусціць?
– Ён пісьменнік, – адказаў Вадзім, закрыўшы гэтай фразай тэму, нібы яна была адзіным адказам на пытанне.
Аўтобусы ўжо не хадзілі, давялося ісці пешшу. Але было недалёка. Да дзевяціпавярховіка, у якім жыў Вадзім, што насупраць будаўнічага тэхнікума па вуліцы Матусевіча, – усяго дзесяць хвілін хады.
…Як назло, брата не было дома. А ў Вадзіма не было ключоў ад кватэры. Засталіся ў касцюме.
– І тут не шанцуе, – заўважыў нехта з кампаніі.
– Мой брат – пісьменнік! – са значэннем павысіў голас Вадзім. – Калі яго няма, пойдзем уніз. Не «люкс», але цярпіма.
– Галоўнае, што не холадна.
– Гарэлкі мала.
– Не праблема. Па дарозе «начнік» бачыў?
– А грошы дзе браць?
– Знойдуцца.
Калі ўсе паселі на пляцоўцы першага паверха, пад лесвіцай, насупраць ліфта, каму як было зручна, Вадзім адкаркаваў першую бутэльку. На дзіва, дзяўчаты, якіх было чацвёра, не лічачы Лесі, ад гарэлкі адмовіліся, акрамя Лесі. Адна з іх, рыжая, вяртлявая, падобная на ваверчаня, палезла ў свой рукзак і дастала сапраўднае «Кліко». Растлумачыла тым, што рэквізавала з дня нараджэння старэйшай сястры.
Калі пітво разлілі, Руслан падняўся з лесвічнай прыступкі, на якой сядзеў адзін, і проста сказаў: «За нас!»
Гарэлку хутка выпілі, «чарніла» таксама не затрымалася. Душы патрабавалі працягу. Руслан згадзіўся збегаць. Вадзім адлічыў грошы, тое, што засталося.
Разбіліся па парах, зашыліся, як мышы ў норах, па кутах. Пачуліся чмокі пацалункаў, гарачыя шэпты, гук расшпільваемых куртак з аднаго боку і прыглушанае пастагванне, з другога – звон аплявухі, нібы разбітага посуду; ціхае, але абуранае «…куды палез, ёлупень?!», зноў аплявуха, тузаніна, хуткія крокі…
Побач села тая, рыжая,