Беларускі раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беларускі раман - Мікола Адам страница 4
– А чаму б і не? – нахабна прамовіла тая.
Некаторае імгненне рэжысёр моўчкі глядзеў на яе, муляючы губамі, затым істэрычна моцна засмяяўся, балансуючы вялікім жыватом, абцягнутым белым цёплым гольфам, які нагадваў бочку з півам.
– Не, ты ўяўляеш, Мікіт, – праз смех вымавіў рэжысёр, – што яна заяўляе? Засталося два тыдні. Яна, не цямячы нічога ў рабоце тэатра, заяўляе, што выканае галоўную жаночую ролю?
Упэўненыя словы дзяўчыны прымусілі Корбута звярнуць на яе ўвагу.
Яна свабодна стаяла насупраць рэжысёра, трымаючы рукі ў кішэнях доўгага чорнага паліто. На ёй былі вязаны белы швэдар і раскляшоныя штаны. Каштанавыя валасы, расчасаныя на прабор і за маленькія вушкі, крыху не даставалі плячэй; вочы, колеру цёмнай моцнай гарбаты, без страху і сумнення пазіралі то на яго, то на рэжысёра. Скура на твары дзяўчыны вылучалася матавай чысцінёй і непараўнальнай гладкасцю ядвабу; нервовыя вытанчаныя бровы, іх узлёт, у меру і з густам нафарбаваныя вусны, тонкі, невялікі, крыху зусім непрыкметна ўздзёрнуты цікаўны носік і пікантна-эратычнае зернейка радзімкі над верхняй губкай нявольна прымушалі надоўга спыніць свой позірк на іх. Вочы мелі ледзь заўважную раскосасць, але гэта прыдавала своеасаблівы шарм агульнаму партрэту дзяўчыны.
– А, можа, паспрабуем, Сяргей Міронавіч? – не адводзячы позірку з ейнага твару, прамовіў Корбут.
– Ты ўяўляеш, у што мне гэта абыдзецца? – чамусьці выбухнуў рэжысёр. – Толькі на Ларысу колькі мы забамбілі часу, памятаеш?
– Я ведаю цалкам увесь тэкст, – паведаміла дзяўчына.
– Ды ведай ты хоць дзесяць тэкстаў! – не сціхаў рэжысёр. – Ты разумееш, што такое сцэна? Што такое пот? Калі пад пахамі толькі ў выніку аднаго выхаду смярдзіць, як…
– Сяргей Міронавіч!.. – абарваў яго Корбут.
– І на самай справе, чаго гэта я? – нібыта апамятаўся рэжысёр. – Назавіце сябе! – звярнуўся раптам да дзяўчыны.
– Вераніка, – усміхнулася пераможна тая. – Вераніка Берднік.
– Берднік? – пераглянуліся рэжысёр з Корбутам.
– Я малодшая сястра Ларысы, – дадала Вераніка.
– М-да, – вымавіў рэжысёр. – А дзе вучышся?
– Першы курс тэатральнага.
Рэжысёр зірнуў на Корбута, нібыта пытаючыся парады ў яго.
– Добра, – прамовіў ён пасля непрацяглай паўзы. – Паспрабуем. Для больш глыбейшага ўспрымання парэпетуем у касцюмах. Даю дзесяць хвілін на пераапрананне. Мікіта, час пайшоў!
…Вераніка паказала сябе даволі падрыхтаванай для той ролі актрысай. Корбут адчуваў сябе на сцэне з ёю не вядучым, а вядомым, хаця лічыўся ўжо даволі вопытным, маючы за спінай тры кінаролі ў партнёрстве з яшчэ невядомым тады Харацьянам, Корбутавым аднагодкам, дарэчы, Карачанцавым і Алісай Фрэйндліх. Яму прарочылі шумны поспех і ўдалую кар’еру, як у Савецкім Саюзе, так і за яго межамі. Але