Беларускі раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беларускі раман - Мікола Адам страница 5
Цімашэнка штурхануў яго плячом, вачыма загадваючы казаць што-небудзь. Не для таго ж яго паклікалі, каб сядзеў, як слуп, а ім любаваліся б, быццам статуяй Свабоды, хаця гэта было б нядрэнна. Аднак не паспеў Корбут вымавіць і слова, як узнікла першае пытанне, затым другое, трэцяе… Пытанні задаваліся самыя розныя, нават пра інтымнае жыццё. Відаць, каму што баліць, пра тое і пытаецца. Але сустрэча адбылася. Сустрэча спадабалася. Спадабаліся твары творчай моладзі, што нагадвалі лішні раз аб неўміручасці беларускай літаратуры.
– Ну як, ты задаволены? – спытаўся Цімашэнка Корбута, калі той падпісваў апошняй жадаючай сваю кніжку.
– Вельмі, – усміхнуўся Корбут, хаваючы асадку ў кішэню пінжака.
Яны засталіся ўдвух. Цімашэнка прапанаваў прыняць па маленькай, Корбут не адмовіўся.
– Яшчэ б, – смяяўся Цімашэнка, адкаркоўваючы бутэльку. – Калі такое было, каб Корбут адмовіўся выпіць!
– Я нават не ўяўляю, калі такое будзе, – у тон яму адказаў Корбут. – За што п’ем?
– Давай, – Цімашэнка задумліва падняў чарку, – за нашу моладзь. Усё-ткі гэта наша змена, Мікіта. А ведаеш, колькі мне псуе нерваў розная свалата з-за таго, што я моладдзю займаюся? Я не буду называць табе імёнаў, ты сам іх добра ведаеш… Ды і хрэн з імі…
– Не забывай, – кульнуўшы чарку і вымаючы цыгарэты, прамовіў Корбут, – што літаратура – тая самая вайна, толькі на іншым узроўні.
– Так, гэта сумна, – хітнуў галавой Цімашэнка. – Але, Мікіта, я хачу сказаць табе па сакрэце, – разліваючы яшчэ па адной, працягваў ён, – самае болей праз месяц маладым будзе дзе друкавацца, акрамя «Маладосці». Хаця, што такое, па сутнасці, «Маладосць», калі пад рубрыкай «Упершыню» – друкуецца сарака – пяцідзесяцігадовы дзядзька.
– Цікава-цікава, – прыслухаўся Корбут.
– Мы адкрываем часопіс менавіта маладых, даючы магчымасць усім, каго ты сёння бачыў, сказаць сваё слова ў літаратуры. І яшчэ, – дадаў Цімашэнка, – ад цябе я б хацеў якое-небудзь апавяданне ці ўрывак з рамана на першы нумар. Я мяркую ў кожным нумары даваць аднаго-двух сталых аўтараў.
– Не пытанне, Косця, – падняў чарку Корбут. – Патэлефануй, калі спатрэбіцца. Дарэчы, – задумліва прамовіў ён, прымружыўшы па звычцы вочы, – што ты можаш сказаць пра Тараса Кутняка?
– Харошы хлопец, а што? – зацікавіўся Цімашэнка.
– Нічога, – усміхнуўся Корбут, – проста цікавая ў яго знешнасць.
– Прыгожы, нічога не скажаш, – згадзіўся Цімашэнка, – дзеўкі ў чаргу выстрайваюцца. Вершы таксама