Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 15

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Не падабаецца мне ўсё гэта! – заклапочана прагаварыў Свенсан, не рухаючыся з месца. – Мо трэба звязацца з дзяжурным?

      – І што мы яму скажам? – Леслі засмяяўся. – Што каровы нарабілі шкоды па віне п’янага гаспадара?

      – З чаго ты вырашыў, што ён п’яны? – спытаў Джон. – Можа, ён яшчэ не вярнуўся дадому!

      – А электракар?

      Джон паглядзеў на элетракар. Было бачна, што машыну нядаўна выкарыстоўвалі…

      – Тут штосьці здарылася! – прамармытаў ён. – Штосьці такое… толькі мы пакуль не ведаем, што менавіта…

      – Вось зараз і даведаемся! – Лэслі ўжо старанна загружаў Карантышку апаратурай. – Вось… і гэта таксама! А гэта ты возьмеш у левую руку…

      – Ды хопіць ужо! – узмаліўся, нарэшце, Карантышка Джон. – Пакінь і для сябе хоць штосьці!

* * *

      Інстынкт спрацаваў ці яшчэ штосьці падсвядомае, але Скрайф усё ж паспеў ухапіць бутэльку і сунуць яе некуды пад стол у той самы момант, калі Холін, ледзь прыадчыніўшы дзверы кабінета, усунуў туды сваю сіваватую галаву разам з доўгім цікаўным носам.

      – Я не вельмі перашкодзіў? – спытаў ён, уваходзячы, і ў голасе свайго намесніка Скрайфу падалася ледзь прыхаваная ўсмешка. Урэшце… магчыма гэта яму толькі падалося…

      – Ды не, я нічым асаблівым тут… – Скрайф прымусіў сябе нават усміхнуцца, крыху нацягнута, праўда. – Заходзь!

      Запрашэнне крыху спазнілася, бо Холін ужо быў у кабінеце, а Скрайф, вылаяўшыся ў думках, прыйшоў да высновы, што новага сакратара трэба ўсё ж звальняць. Ці, яшчэ лепш, перавесці яго на нейкі час у вахцёры, хай павучыцца там, як і каго трэба пускаць да начальства!

      – Я наконт той жанчыны, якая пачала ўспамінаць… – вочы Холіна літаральна ўпіліся ў пачырванелы твар Скіна. – Я прагледзіў усю дакументацыю на яе, як вы і прасілі..

      Ён не сказаў «загадалі», ён ніколі не гаварыў так… Скрайф і з гэтым даўно ўжо змірыўся. Але тое, што Холін назваў яго на «вы» неяк насцярожыла Скрайфа. Няўжо гэты абшарпаны жыццём ліс штосьці западозрыў?!

      Гэта было б кепска! Яшчэ горшым было тое, што ён, Скін, здаецца, значна перавысіў сёння звычайную сваю дзённую норму!

      – Ты што, дрэнна сябе адчуваеш? – спытаў Холін, зноў пераходзячы на «ты»… і зноў у ягоным голасе пачулася Скіну амаль не прыхаваная ўсмешка.

      – Хвіліначку!

      Узняўшыся з-за стала, Скрайф падыйшоў да акна, расчыніў яго насцеж. Адначасова з гэтым ён паспеў непрыкметна кінуць у рот два маленькіх блакітных шарыкі.

      Лопнуўшы адразу ж, шарыкі ўраз напоўнілі ўсю ротавую поласць прыемным водарам мяты і прахалоды. І, амаль адразу ж – пранізліва-ледзяная хваля, якая дабегла, літаральна, да самага мозга Дабегла, абвалакла яго на імгненне і гэтак жа хутка адкацілася назад…

      Калі Скрайф зноўку павярнуўся да свайго намесніка, ён быў ужо цвярозым, як шкельца…

      – Дык што з той жанчынай? – спытаў ён, вяртаючыся

Скачать книгу