Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 21

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

гэта не твая сабачая справа! – вызверыўся Лэслі на сябра. – Дзе хачу – там і правяраю! Цябе што, зайздрасць бярэ?!

      – Усё, хопіць! – Свенсан узняў руку і ўсе змоўклі. – Бачыце – яна ўсё чуе!

      – Ну і няхай чуе! – усё яшчэ ніяк не мог супакоіцца Лэслі. – Хутка забудзе! Чуеш, сучка! – звярнуўся ён да жанчыны. – Мы з табой яшчэ сустрэнемся! У першае ж маё начное дзяжурства…

      – Ды заткніся ты! – крыкнуў Свенсан і так паглядзеў на аператара, што той палічыў за лепшае сапраўды змоўкнуць і нават крыху адыйсці назад. – Значыцца, так! – ён паглядзеў на падначаленых. – Лэйлі, ты зараз жа збярэш гіпнакрэсла…

      – Тут?! – недаўменна перапытаў Лэслі. – Можа, проста даставім яе туды, а ўжо там…

      – У такім стане?

      Лэйлі хацеў штосьці запярэчыць, але перадумаў і заняўся зборкай.

      – А мне што рабіць? – спытаў Карантышка. – Дапамагаць Лэслі?

      – З тваімі лапамі?! – усміхнуўся Лэслі. – Ведаеш, гэта табе не арматуру вузламі вязаць!

      – Ты лепш паназірай за ёй! – Свенсан кіўнуў у бок жанчыны, якая па-ранейшаму стаяла нерухома і уважліва назірала за ўсімі дзеяннямі рамонтнікаў. – Калі што якое…

      – Не будзе нічога такога! – Карантышка падыйшоў да жанчыны, спыніўся побач з ёй, чаго жанчына, здаецца, нават не заўважыла… ва ўсялякім разе яна ніяк на гэта не адрэагавала. – Што далей? Звязаць яе?!

      – Проста пастой пакуль побач! – Свенсан павярнуўся да Лэслі. – Ну, як?

      – Зараз скончу! – адазваўся той, не прыпыняючы работы.

      Лэслі лічыўся лепшым аператарам станцыі, а, можа, і ўсяго нават Аграполіса. За гэта кіраўніцтва шмат чаго яму даравала…

      – Ну, вось і ўсё! – заявіў ён нарэшце, адыходзячы ўбок. – Можна пачынаць!

      – Несці яе туды? – спытаў Карантышка.

      – Пачакай! – Свенсан зноў паглядзеў на жанчыну. Кагосьці яна яму няўлоўна напамінала… толькі вось каго? Гэтага ён, як не спрабаваў, так і не змог успомніць. – Паслухайце, – пачаў ён, звяртаючыся да жанчыны. – Вы мяне слухаеце?

      Лэслі насмешліва фыркнуў.

      – Яшчэ на «вы» яе называць, гэтую поскудзь!

      Свенсан не звярнуў аніякай увагі на з’едлівую рэпліку аператара, жанчына таксама. Яна глядзела на Свенсана і маўчала.

      – Вы мяне разумееце? – спытаў Свенсан, стараючыся гаварыць, як мага мякчэй. – Вы здзейснілі злачынства і павінны за яго адказаць, але гэта не наша функцыя. Мы проста даставім вас на станцыю, а там…

      – Што, там? – раптам спытала жанчына. – Што там зробяць са мной?

      – Я не ведаю… – прамармытаў Свенсан, адчуваючы сябе даволі няёмка пад уважлівым позіркам блакітных жаночых вачэй. – Вы ж разумееце, што за такое злачынства…

      – А хіба не горшае злачынства, – перабіла Свенсана жанчына, – зрабіць мяне, свабодную жанчыну, рабочай жывёлінай і, як жывёліну, прадаць у рабства фермеру-садысту?

      – Ды заткніся ты! – злосна выкрыкнуў Лэслі. – Ты і ёсць рабочая

Скачать книгу