Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў страница 5

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

боль галавы бясплённым пытаннем: «Дзе яна?», і вось Наста пераступіла школьны парог. Прыйшла, праўда, не адна. Дакладней яе адмыслова прыканваявалі ў школу дзве сяброўкі-аднакласніцы – таксама мае былыя вучаніцы – Арына Зарыцкая і Міла Шчодрык. Абедзве дзяўчыны паступілі на гістарычны факультэт. Арына на чыстую гісторыю. Міла на гісторыю з ангельскай мовай. Мне неяк адразу стала ясна, што і адна, і другая, памятаючы пра мае любасныя няпрухі, намагаліся хоць як палепшыць справы. Яны ўважліва сачылі за маёй рэакцыяй на прыход Цыпінай. У той момант я мог ім нагадваць Азірыса, які ўваскрос, або хлопчыка Васю Вясёлкіна, якому мама купіла яго любімае марозіва за 20 капеек. А што ж Настачка? А яна, як у кепскіх раманах, спачатку папросту не заўважыла мяне. А калі потым мы ўсе перайшлі ў кабінет гісторыі і сталі размаўляць пра жыццё, Наста была самай маўклівай, нібы сапраўды не мела чаго сказаць, а мусіла бегчы на цэнтральны рынак, каб зрабіць тэрміновыя закупы. Калі ж Арына і Міла выйшлі з аўдыторыі, каб праведаць іншых настаўнікаў, а я застаўся з Цыпінай сам-насам, яна раптоўна падскочыла з месца і стала нервова хадзіць па класе, знарочыста разглядаючы стэнды з партрэтамі беларускіх магнатаў ды шафы з кнігамі, якія яе ніколі дагэтуль не цікавілі.

      Становішча для абаіх было няёмкім. Я павінен быў сказаць нешта важнае, істотнае, тое, што адразу б праясніла мае пачуцці да яе і ўпарадкавала нашы з ёй дачыненні. Але ж я прамаўляў глупства пра цэнтралізаванае тэставанне, перапоўнены гарадскі пляж і гандаль валгаградскімі памідорамі. А на глупства ў адказ таксама гэткае ж глупства і гучала. Аднаскладовае. Так. Не. Хм. Павісала маўчанне, ад якога ніякага спасу не было. Ні мядовага, ні яблычнага. Наста рабіла ўсё магчымае, каб не злавіць майго погляду. Яна тупілася ў вакно, на дошку, на столь, у парту – куды заўгодна, абы толькі не ўбачыць маіх вачэй. Урэшце ёй добра ўстыла трываць гэты сеанс, і ад’яда сэрца майго паспяшалася пакінуць клас пад маё амаль дзяжурнае «прыходзь яшчэ».

      Зарыцкая і Шчодрык неўзабаве вярнуліся, каб развітацца. Яны ледзь хавалі сваё засмучэнне, але ўсё адно спрабавалі мяне падбадзёрыць, у чарговы раз просячы пацвердзіць, што я абавязкова запрашу іх на маё патэнцыйна імавернае вяселле. Мне нічога не заставалася, як пацвердзіць. Нюансы накшталт часу вяселля і імя нявесты выносіліся за дужкі. Да лепшых часоў.

      З гора давялося пайсці ў суседні кабінет да каляжанак. Тыя хуценька нарэзалі для мяне сала і памідораў, а таксама ўручылі вялікую філіжанку кавы. Я моўчкі сядзеў і варочаў сківіцамі, праганяючы сваю скруху. Настаўніцы ціхутка разважалі пра бляск і мізэрнасць аральных ласкаў. Іх развагаў я амаль не слухаў. Не таму, што аральныя ласкі мяне зусім не цікавілі. Проста мая свядомасць ўключыла нейкае адмысловае абароннае поле, як гэта бывае ў крытычна настроеных людзей падчас рэкламных блокаў.

      З іншага боку, сам факт падобных разважанняў мяне ў пэўнай ступені вар’яваў. Я не хацеў нічога чуць, а пагатоў запамінаць. І ўсё ж мой свядомасны антыспам, мой глуздавы брандмаўэр раз-пораз даваў

Скачать книгу