Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 12
Сэкс стаўся амаль механічным заняткам, дзе ў яе былі свае абавязкі, у мяне – свае, пры іх выкананні мы абое атрымлівалі жаданае задавальненне – і ўсё заканчвалася. Апошнія разы мы амаль і не цалаваліся ў вусны, абыходзілася без доўгіх гарачых любошчаў. А раніцай мы развітваліся, я – з сарамлівай палёгкай (выканаў абавязак, хутчэй дадому, у цягніку чакае такая жаданая адзінота, і, дасць бог, спакойна будзе ў інтэрнаце, пачытаю, пасплю пару гадзін…). І бачыў – гэтага не маглі схаваць яе вочы, – і яна гатовая была ўздыхнуць з палёгкай. Яна перастала праводзіць мяне на вакзал мо з год таму, калі аднойчы быў дождж і я прапанаваў ёй не мокнуць. У наступны раз яна не пачала збірацца, нават калі я быў ужо на парозе, і я, адчуўшы ў душы пустату, не стаў пытацца, чаму яна не ідзе…
А аднойчы я не паехаў сам, ці то спрабуючы на смак свае адчуванні ад такога рашэння, ці то ставячы эксперымент над ёй: што скажа? Яна нават не патэлефанавала, і мяне тое непрыемна разанула, мне стала крыўдна і шкада самога сябе. Вось жа, а калі б мяне дзе зэкі парэзалі ці забілі – а ёй, глядзі ты, усё роўна. І я таксама не стаў званіць ёй. І ў панядзелак стрымаў сябе, і ў аўторак. А ў чацвер яна прыслала эсэмэску: на выхадныя едзе з сябрамі на нечую дачу адзначаць нечае вяселле на два дні. Не пыталася, ці я жывы, як у мяне справы, чаму не прыехаў.
Пасля кароткай крыўды мне стала нечакана весела. І лёгка.
Надзея, суседка, была невысокага росту, не худзенькая, дужая і ўвішная – гэта я найперш заўважыў. Бо ўжо на другі дзень пасля свайго засялення пабачыў, як яна шчыравала з рыдлёўкай на сваіх градах. Што здзівіла мяне: яна была ў белых шортах і кароткай жоўтай майцы – тады якраз надарыліся апошнія сонечныя дзянькі перад цяперашняй хмурнасцю. Я выйшаў з кубкам кавы праз заднія веснічкі і хацеў усесціся на лаўцы пад яблыняй (там гаспадары дома зрабілі куточак для адпачынку). Надзея, штохвілінна згінаючыся, дэманстравала мне свае пругкія клубы і аголеныя ногі, якія ўжо добра пачырванелі пад зыркім красавіцкім сонцам. Да яе было метраў сем, мабыць, і яна адчула мой далёка не цнатлівы позірк, бо разагнулася, паправіла валасы і павярнулася да мяне.
– Вельмі бянтэжу вас сваім голым задам? Страшна на лаўку сесці?
Пытанне было нечаканым для мяне, таму я адказаў не адразу. Глядзеў у яе прымружаныя вочы, дзе хавалася прыязная гарэзлівая ўсмешка (ды амаль насмешка!), разгублена маўчаў і адчуваў, як чырванею, ды злаваў на сябе: ну чаму я маўчу! А яна абаперлася на ўторкнутую ў зямлю рыдлёўку і працягнула:
– То ўжо пацярпіце, мне мала засталося. Бо перадам