Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 19
– А чаму так?
– Тут можна разважаць дваяка: калі вышэй чалавека хтосьці ёсць, то гэта – тайна, а калі – няма, тады ўсё зразумела і відавочна: нарадзіўся, пажыў і памёр.
– Так нецікава. Лепш, каб тайна.
– І я так лічу.
– А як яе разгадаць, дзеду?
– Няпроста, унук. Мне здаецца, нашае жыццё мае надта важную мэту, якую мы пакуль не можам зразумець.
– То бок, не дараслі?
– Праўда што. Падобна вунь таму вусеню, які паўзе па лісціку, і не цяміць, што калі-небудзь стане матыльком. Калі параўноўваць да канца, дык чалавек, як і ён, – незавершаная, пераходная істота, увесь сэнс існаваньня каторай – смерць, ператварэнне ў новы стан, але ў які – нам невядома..
– А мятлік кумекае, што пайшоў ад вусеня?
– Не.
– Няправільна гэта. Павінен знаць і памятаць!
– Не хвалюйся. Такі парадак.
– Ён мне не падабаецца! Хто выйграе ад таго, што вось гэтая кузурка дачасу бесклапотна пырхае, радуецца сонцу, а ўрэшце памірае, не ведаючы, кім будзе?
– Напэўна той, хто гэта прыдумаў… Супакойся, родненькі.
– Дзядуля, і з усімі так?
– На жаль.
– Крыўдна. Атрымліваецца, што я патрэбны толькі для таго, каб з мяне нехта вулупіўся, няйначай, таксама з крыламі.
– Малайчына, унук. Ты па-свойму патлумачыў сэнс нашага існавання. Я падзяляю тваю думку. Але насамрэч усё можа быць інакш: нашыя вышэйшыя наступнікі могуць і ведаць пра нас, і клапаціцца, і дапамагаць, каб мы правільна жылі і сталі для іх зернем вышэйшага гатунку. Адчайвацца ніколі не трэба. Варта помніць адну істотную і прыкметную асаблівасць жыцця, якой падпарадкоўваецца ўсё навокал, – за нараджэннем заўсёды ідзе смерць, а за смерцю – новае нараджэнне.
31
– Ці не занадта сам іх узрушваеш, Плутарх?
– Не, вашая імасць. Чым бліжэй яны будуць да гістарычнага нумену, тым трывалей і дасканалей будзе іхні свет.
– Галоўнае, каб яны здолелі дакладна ўспрыняць маю мадэль Тварэння і ў творчасці адпавядаць ёй.
– Так і будзе, вашая імасць. Я даю ім аб'ектыўныя веды, але псіхічна замацоўваю іх за вашэцем. Закон роду і пераемнасці ад гэтага не парушаецца, а тольма крапчэе. Як і патрэбна, яны назіраюць мноства інакшых шляхоў, але абавязкам трымаюцца выключна вашэцевага.
– Правільны падыход. Неабходна, каб яны глыбока ўсвядомілі, што сярод безлічы касмічных ілюзіяў нашая – сама лепшая і бездакорная. Па шчырасці, мне было калісьці нялёгка з мноства ІДЭЯЎ выбраць найбольш прыдатныя.
– Ува ўсіх настаўнікаў гэтакая турбацыя. Мы нават парупіліся, каб патрэбная перакананасць адкладвалася ў іх на ўзроўні манады.
– Хвалю за дбайнасць.
– Але ўсё адно застаюцца некранутымі некаторыя асаблівасці, вашая імасць.
– Якія?