Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 20

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

і флюідных, нібы прывідных, галаў. Яны рухаліся хаатычна і, здавалася, без одуму, весела. Многія гучалі на ўсе лады і пахнулі. Пры сустрэчах трохі затрымліваліся і ўспыхвалі, як бы віталіся. Адны адзінотна кіравалі далей, другія міла параваліся, трэція спехам гуртаваліся аж да безлічы, – і ўсё гэта адбывалася на ляту. Адразу вызнаць такі парадак было нялёгка, дый ніхто гэтага не рабіў, бо адцягвалі іншыя дзівосы.

      Зрэдзь на ўсё набягаў цень, і тады аднекуль з'яўляліся празрыстыя кулі, вельмі падобныя на вадкія. Яны ўпэўнена і шпарка кіравалі толькі ім вядомым курсам і смела ўсіх распіхвалі. Юнакі заўважылі, што галы-здані без супраціву, быццам так і трэба, саступалі дарогу не толькі ім, але і ўсялякім іншым налётчыкам – і гэтым самым пазбягалі прыкрых здарэнняў, а ўвогуле захоўвалі і сябе, і ўсё сваё асяроддзе. «Яны ведаюць нешта такое, што нам няўцям», – падумаў Кастусь, ледзь паспяваючы абараняцца ад раптоўнае навалы цвёрдых куляў, якія маглі яго параніць. Ранейшы досвед навучыў яго ўважлівасці і абачлівасці. Ён не хацеў зноўку аглуздзіцца і аканчальна страціць давер настаўнікаў, бо мінулым разам толькі зарука Альгерда выратавала яго ад вяртання на радзіму.

      Усе пераканаліся, што паветраная прастора не такая ўжо бясшкодная, як дагэтуль уяўлялася. Многія пацярпелі і занядужалі. Напачатку спрабавалі схаваць гэта, але калі стала зусім нясцерпна, адкрыта папрасілі дапамогі. «Той, хто ўсё прымае, нясе пагрозу», – да такой высновы прыйшоў Кастусь, думаючы пра паветра.

      33

      Мальцы толькі што скончылі гуляць у лапту і прытомленыя ляжалі на грудку. Яны яго так ўтаўклі, што травы было як на лысай галаве валасоў.

      Прыемна ахутваў спакой, не турбавала мітусяніна.

      Адчуваючы подых вечаровай пары, наваколле таксама рыхтавалася да спачыну, пакрысе выдаляла начной прывіднасцю дзянныя прыкметы.

      Толькі на ўсходзе яшчэ царавала калматая хмара, ад якой ува ўсе бакі беглі цёмныя пасмы.

      – Костусь! Дамоў!

      Хлопчык хвіліну-другую пабавіў, без ахвоты падняўся, зірнуў на ўсход.

      Сэрца абдала трывога. Аднекуль выніклі і расцякліся па целу боязь, горыч, шчымота.

      Каля весніцаў стаяў дзядуля і, заўважыўшы няскладнае з унукам, спытаў:

      – Цябе хто пакрыўдзіў?

      – Не, – млява адказаў той і паказаў рукой у бок хмары. – Што там?

      – Масея, – бліснуў вачыма стары і адвярнуўся.

      34

      – Ці даўно вы зазіралі ў прастору над нашай вучэльняй? – вострым паглядам працяў кожнага настаўнік лекавання Асклепій.

      Усе апусцілі галовы і маўчалі.

      – Нядобра абраннікам гэтак паддавацца нейкаму сіндрому, – іранічна дакараў Асклепій. – Ну, падхапілі кацьму пад час вандравання, ну, трохі памучыліся – і досыць. Пара нанава шыхтавацца.

      Бязмоўе класа яго пацяшала і падахвочвала. Ён адчуваў пакутныя выпарэнні вучняў і бачыў, хто хварэе больш.

      – Дарма вы не вяртаецеся ў паветра. Там бы знайшлі

Скачать книгу