Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 10
Пасля аглушальнага грукату ды звону, нечалавечага крыку, які, здавалася, прагучаў з нетраў самой апраметнай, імгненна навіслая вакол цішыня здалася нейкай ненатуральнай, варожай і страшнай.
Ірка абсалютна несвядома, аўтаматычна, як робат, толькі таму, што сто разоў пракручвала ў галаве, што будзе рабіць, калі раптам здарыцца аварыя, саскочыла ўніз, ускараскалася на дарожны адхон і пабегла праз мост на супрацьлеглы бераг да пачварнай чырвонай металічнай купіны, якая ўсяго некалькі секундаў назад была аўтамабілем.
За мостам асфальт аж зіхацеў ад шчодра насеяных драбнюткіх кавалачкаў аўтамабільнага шкла, упоперак дарогі цягнуліся дзве чорныя паласы, а ў паветры выразна адчуваўся пах паленай гумы. Ірка пералезла праз адбойнік і толькі тады, калі падбегла да пакарабачанай машыны, апрытомнела.
Што рабіць цяпер?..
Думак пра тое, што людзям патрэбная дапамога, у Іркі не было: яна ўспрымала сітуацыю як паляўнічы, які нарэшце дагнаў сваю параненую здабычу. У рэшце рэшт гэта былі чужыя і незнаёмыя людзі, якіх Ірка ведаць не ведае… Чаму яна павінная ім дапамагаць? Былі б гэта свае, тыя, каго яна любіць… Але такіх тут не было і быць не магло: маці і брацік машыны не мелі, а астатніх людзей Ірка ненавідзела ад усяго сэрца, ну, у скрайнім выпадку, да некаторых ставілася больш-менш нейтральна.
Ірка прысела і зазірнула ўнутр салона.
Ногі вадзіцеля ў пацёртых чорных джынсах і белых красоўках віселі дагары, відаць, зачапіўшыся за руль, а цела і галаву захінала нейкая белая прасціна[3] з яскравымі чырвонымі плямамі.
Мабыць, кроў?
Наперадзе, побач з кіроўцам, там, дзе месца пасажыра, грувасцілася няпэўная куча скамечанага адзення. Ірка нават не адразу зразумела, што гэта другі чалавек: настолькі ненатуральна ўсё там было перакручана. Яна пацягнула за бліжэйшую сінюю анучыну. Аказалася – гэта крысо джынсавай курткі. Ірка памацала ніжнюю кішэню – нічога… Верх курткі прыціскала штосьці цяжкае. Дзяўчына з усяе сілы тарганула за вызвалены край адзежыны, каб дабрацца да верхняй кішэні, але разам з астатняй часткай крыса аднекуль выцягнуўся і рукаў, з якога тырчала нерухомая вялікая мужчынская далонь з залатым пярсцёнкам на безыменным пальцы. На імгненне Ірка завагалася, быццам рука з пярсцёнкам ёй нагадала пра нешта, а потым, не адрываючы вачэй ад нежывой далоні, без ранейшай рашучасці ўсё ж пацягнулася да пульхнай верхняй кішэні джынсавай курткі… Праз жорсткую тканіну дзяўчынка, як ні мацала, не змагла зразумець, што за прадмет хаваецца там. Па-ранейшаму гледзячы на далонь мужчыны, навобмацак
3
Белая прасціна – так выглядае спрацаваная аўтамабільная падушка бяспекі.