Дагератып. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 10

Дагератып - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

рэчы, ідалы…

      – Цемрашалы! – з нянавісцю выгукнуў Давыд. – Мала ім таго, што столькі бясцэнных кніг з уніяцкіх кляштароў, абразоў мясцовай работы, прызнаных недастаткова праваслаўнымі, тут спалена!

      Нешта надта госці шчырыя, гэтак лёгка раскрываюць свае нявернападданіцкае, сепаратысцкае нутро, – ляніва адзначыла Багута. Наіўныя? Ці ўладальнікі гэтага фотаатэлье чымсьці выклікалі іх давер? А вось гэта ўжо лішняе… Гэта ўжо нядобра…

      – Пакуль спісаліся з тым спадчыннікам, графам Шымонам Каганецкім, пакуль атрымалі адказ – дазвол прыехаць і сфатаграфаваць экспанаты, тыдзень прамінуў! – горача працягваў Міхал Калоцкі.– Цяпер вы разумееце, чаму нельга марудзіць?

      Пан Ніхель ні на каліва не страціў спакою.

      – Думаю, на пахаванне вы ўсё адно безнадзейна спазніліся, і пані Каганецкая ўжо спачыла ў радавым склепе. Помніцца, я чытаў, што гетмана Радзівіла Рыбаньку хавалі цэлы год – забальзамавалі цела ды ладзілі хаўтуры на ўсё княства. Але не думаю, што паны з Волатавай пушчы замахваюцца на гэткія фараонавы звычаі. Што тычыцца дарагіх вашаму сэрцу экспанатаў… – пан Варакса нібыта ў роздуме падкруціў вусы. – Паважаю людзей, якія захопленыя сваёй справай. Але грандыёзныя ідэі дорага абыходзяцца, маладыя людзі. За звычайны выезд на пахаванне ці вяселле дзеля тузіну фотаздымкаў мы бяром не менш за трыццаць рублёў. А тут – справа для цэлай экспедыцыі, рахунак на сотні… Ведаю, што ў суседнім мястэчку адзін настаўнік мае апарат, калі вы прапануеце яму хаця б трыста рублёў…

      – У нас ёсць трыццаць, – цвёрда гледзячы ў вочы пану Вараксу, прамовіў барадаты студэнт. – І больш дастаць няма дзе – мы спрабавалі, паверце. Нас з Давыдам у гэтым мястэчку ўважаюць за небяспечных дзівакоў. Нават Давыдавы сваякі, людзі заможныя, адмовіліся яму пазычыць! Забаранялі з Каганецкімі звязвацца… Каб быў час…

      Фатограф камічна развёў рукамі: самі, маўляў, разумееце, панства, тады і размовы не варта весці. Сфатаграфаваныя красуні, выпускніцы мясцовай жаночай духоўнай вучэльні, пагардліва паглядалі з-пад ажурных брылаў капелюшоў на нахабных студэнтаў.

      – І ўсё-ткі, я думаю, вы пагодзіцеся ехаць з намі, – прамовіў Калоцкі павольна, як ступаюць на тонкі лёд. – Вы не адмовіце нам, інакш… – Уздыхнуў, перазірнуўся с сябрам, наважваючыся, і сказаў, як з адхону скокнуў: – Інакш, прабачце, але паліцыя даведаецца, што вырабляецца ў лабараторыі гэтага атэлье і якія насамрэч выконваюць заказы вядомыя тэрарысты Ян Ранарыч і Багуслава Кленчыц.

      Кацяняты на здымках ледзь не пахаваліся за пасярэбраныя рамачкі, таму што мізансцэна змянілася так хутка, быццам павярнуўся чароўны ліхтар. Багуслава стаяла за спінай археолага, трымаючы пад ягоным падбародзем вострае лязо стылету, а на шчуплага этнографа пазірала руля пісталету, які нібыта сам па сабе ўзнік у руцэ пана Вараксы. Студэнты, вядома, збялелі і спацелі, але не зварухнуліся.

      – Гэта вам не дапаможа, – з ледзь заўважнай дрыготкай у голасе прамовіў Калоцкі.

Скачать книгу