Дагератып. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 9

Дагератып - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

нібы прыйшлі не ў фотаатэлье, а ў намёт да татарскага хана, ад якога ці ярлык на княжэнне, ці сякір-башка. Адзін, вышэйшы і плячысты, лабасты, з цёмнымі пышнымі кудзерамі і маленькай нігілістычнай бародкай, якая дзіўна спалучалася з па-дзіцячы пульхнымі вуснамі, быў у танным, але чыстым і адпрасаваным паліто, з-пад каўнера якога вызірала не звычайная кашуля, а вышыванка. Ягоны таварыш, больш шчуплы і рудавалосы, з рэдкімі вусікамі і трохі штучнай усмешкай, сіратліва хаваў рукі ў кішэнях патрапанага студэнцкага шыняля, а падбароддзе – у наматаным на шыю белым вязаным шаліку.

      Студэнты ў зношаных шынялях – заказчыкі не самавітыя… Але пан Ніхель пакланіўся гэтак жа гжэчна, як бы да яго завітаў сам бурмістр.

      – Чым магу дапамагчы панам? Партрэт? Групавы здымак?

      Багуслава абыякава прыхілілася да сцяны, скрыжаваўшы рукі. Як ёй гэта надакучыла… Гэтая ветлівасць, гэтыя танцы на дроце…

      Барадаты ў вышыванцы слізнуў вачыма па сценах, завешаных узорамі фатаграфічнага майстэрства: кацяняты ў кошыках, усмешлівыя дзеткі з ружамі і сабачкамі, паненкі ў капелюхах-клумбах з мройнымі вачыма…

      Узоры падманвалі, як ім і належала. Праўда толькі ў тым, чаго нельга паўтарыць, пераняць. Самым адметным, бадай, быў партрэт Багуславы, зняты Ніхелем у багемнай манеры. Тонкі профіль, рука ў пальчатцы падносіць да ярка нафарбаваных вуснаў тонкую цыгарэтку ў доўгім муштуку… Барадаты зацікаўлена скасавурыўся на дзёрзкі партрэт, потым на Багуславу, і зноў утаропіўся ў гаспадара.

      – У нас ёсць заказ. Выязны. Папрацаваць у маёнтку Жухавічы, на паховінах. Заўтра трэба там быць.

      Голас госця гучаў з незразумелым выклікам.

      – Жухавічы? – Пан Ніхель здзіўлена прыўзняў бровы. – Калі не памыляюся, за трыццаць вёрст, у самай Волатавай пушчы, а калі ўлічыць, што нядаўна была залева, дарогі паплылі… Не думаю, маладыя людзі, што магу пагадзіцца на такую замову – не ў тым я ўзросце, а дачцы тым болей не пасуе мясіць восеньскую гразь і блукаць па лясах.

      – І ўсё-ткі мы спадзяемся вас угаварыць! – дзёрзка заявіў шчуплейшы юнак. – Справа надта важная. Высакародная. Ды вы ганарыцца будзеце, што паўдзельнічаеце!

      Аж чырвоныя плямы ад узрушэння на запалых шчоках загарэліся. Пан Ніхель зычліва ківаў галавой, як добры дзядзька перад малечай, якое прапануе яму пакаштаваць булку, злепленую з пяску.

      – Вы чулі пра графаў Каганецкіх, Радаслава ды ягонага сына Антонія? Знакамітых калекцыянераў, у якіх унікальныя зборы старажытнасцяў? – спытаўся вышэйшы. – Колькі курганоў раскапалі, старых капішчаў… Колькі па вёсках папаездзілі, збіраючы так званыя вядзьмарскія кнігі! Пан Антоній рэшткі маёмасці спусціў, якія бацька ягоны, пачынальнік калекцыі, не паспеў у карты прайграць, затое з усяго свету нацягаў рэліквіяў, ад афрыканскіх бажкоў да егіпецкіх мумій. Кажуць, рарытэты неверагодныя!

      Цёмныя вочы юнака загарэліся, як у шчанючка, перад носам якога прабегла смарагдавая яшчарка, такая яму

Скачать книгу