Шоўк (зборнік). Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 13

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам

Скачать книгу

побач з вакзалам, каб сесці на пяты тралейбус ці на дваццаты, без розніцы. Дарогу да вакзала я памятаў, пагэтаму пайшоў прама, нікуды не збочваючы. У тралейбусе я, праўда, спатыкнуўся, калі ўздымаўся па прыступках. Слізкія, халера! Нават сеў, што дзіўна, побач з прыгожай дзяўчынай, падобнай на Жану д’Арк у выкананні Чурыкавай. Чамусьці мяне адразу кінула ў сон, а галава беспамылкова схілілася на плячо дзяўчыны. Яна дрыганула ім так, што ў мяне ледзь зубы не павыляталі. Я няўцямна пазіраў на яе, а яна прамовіла, што я п’яны і каб паводзіў сябе прыстойна. Я згодна хітнуў галавой, якая зноў, нібы магнэзам яе цягнула, шмякнулася на плячо дзяўчыны.

      – Мужчына, вы – п’яны! – закрычала яна.

      Нейкая істэрычка. Не расплавіцца ж тваё плячо ад пяці хвілінаў не такога ўжо і цяжару, да таго ж мая галава – не серная кіслата і не шчолач.

      – Мужчына, вы – п’яны! – трэці раз выгукнула дзяўчына, крыху не аглушыўшы мяне, ажно спаць расхацелася, ды й мой прыпынак набліжаўся.

      Я падняўся з сядзення, учапіўся за поручань.

      – Зараз я выходжу, – прамовіў, – я тут жыву. – Вырашыў удакладніць – А ў цябе ногі крывыя, Зоя Касмадзям’янская…

      – Што?

      Цяпер яна лыпала і без таго лупатымі вачыма, а я спакойна выйшаў з тралейбуса і забыўся на яе.

      – Пара-пара-парадаваемся на сваім вяку… – зароў я на ўвесь голас. Мне хацелася спяваць і граць на гармоніку, ды вось гармоніка не было і граць я на ім не ўмеў.

      – Чаго крычыш, морда п’яная!? – З нейкага акна на першым паверсе пяціпавярховіка вызірнула раззлаваная мадонна. – Дзяцей мне пабудзіш, сволач!

      Во народ, і песні праспяваць не дадуць. Эх, душа баліць, а сэрца плача. Я не стаў перабрэхвацца з мадоннай, няхай «радаваецца», што настрою сварыцца ў мяне няма. А вось у замочную адтуліну ў дзвярах уласнай кватэры я не мог трапіць ключом. Ды калі б і трапіў, усё адно не адчыніў бы, бо дзверы былі замкнутыя з таго боку, і з таго боку тырчэў другі ключ. Я зусім забыўся пра Насцю, таму вельмі здзівіўся, убачыўшы яе на парозе, босую, у адным перахопленым пасам халаціку.

      – Ты? – выдыхнуў.

      Яна нічога не адказала і нават не ўсміхнулася. Проста адышлася, прапускаючы мяне ў прыхожую. Гэта раззлавала. Значыць, Мінічу можна ўсміхацца і радаваць яго сваёй усмешкай; ён ажно блішчэў, бы ў блястках, ад шчасця, калі яна яму ўсміхалася, а я дык пралятаю?! Ну, пачакай!

      Я моўчкі разуўся, скінуў плашч на падлогу, не падымаючы яго, прайшоў у залу. Насця павесіла плашч на вешалку, прайшла следам за мной.

      – Што здарылася? – спытала яна.

      – А што магло здарыцца? – пытаннем на пытанне адказаў я, зірнуўшы на Насцю з-пад ілба, палохаючы яе гэтым.

      – Не ведаю, – паціснула яна плячыма.

      – Чаго тады пытаешся?

      – Таму, што ты п’яны.

      – Я піў і піць буду! – бразнуў я кулаком па стале, на якім стаяў камп’ютар і попельніца. Попельніца падскочыла і загрукацела, дзейнічаючы

Скачать книгу