Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 21
– Дапусцім, – хітнуў капітан, але ніяк не мог зразумець, да чаго я хілю.
– Вы добра памятаеце адносіны беднага летуценніка-паэта сакратара Тэадора і яго гаспадыні графіні Дзіяны?
– Угу.
– Цяпер уявіце заміж твараў Баярскага і Церахавай – мой і Анастасіі Мажар, – скончыў я.
– Гм, – памуляў капітан сківіцамі. – Але… – ён яшчэ крыху падумаў, – там была такая фраза, што каханне добра ставіцца да роўных па статусу…
– А хто вам сказаў, што мы з Анастасіяй Мажар не роўныя?
– Гэтага мне ніхто не казаў, – адрэзаў капітан. – І сляпому бачна вашае адрозненне, – дадаў ён. – Што ж, – загаварыў пасля непрацяглай паўзы даўжынёй у падкурванне цыгарэты, я таксама папрасіў агеньчыку, – гэта многае растлумачвае.
Капітан зноў выйшаў з-за стала і сеў побач са мной на яго вугал, склаўшы на грудзях рукі.
– Навошта вы сказалі, што наркотыкі вашы? – знянацку спытаўся ён, гледзячы мне ў вочы. Я не чакаў такога рэзкага пытання, таму ненадоўга разгубіўся, але хутка адказаў:
– А чые ж яны, па-вашаму?
– Верагодна, Анастасіі Мажар? – няўпэўнена вымавіў ён.
– Выключана, – запярэчыў я. – Насця ніколі не ўжывала наркотыкі.
– Колькі гадоў вы знаёмы? – перапыніў мяне капітан.
– Тры тыдні, – ляпнуў я, не падумаўшы.
– Гм, – твар капітана наведала незразумелая ўсмешка, але, нібы цень, тут жа рэтыравалася, – гэта шмат аб чым гаворыць.
– Аб чым? – занепакоіўся я.
– Вы ў курсе, спадар беларускі пісьменнік, што закаханыя, як правіла, сляпыя?
– З чаго вы ўзялі, што я закаханы?
– Ну, як жа, – здзівіўся капітан, – толькі што вы тлумачылі свае адносіны з Анастасіяй Мажар на прыкладзе фільма «Сабака на сене»…
– Я шмат чаго гаварыў, – прамовіў я. – Але гэта не азначае, што ўсе мае словы – ісціна, бо я не Бог.
– З Богам вас ніхто і не параўноўвае, – задумліва прамовіў капітан. Ён зноў сеў за стол, забарабаніў па стрэшцы пальцамі. На дзіва, пальцы міліцыянта нагадвалі жаночыя, зрэшты, як і ў мяне. Такімі пальцамі толькі розных Моцартаў ды Бахаў на піяніне граць. – Вы вельмі супярэчлівы чалавек, – расцягваючы кожнае слова, нібы гуму, адзначыў капітан. – Не баіцеся, што некалі вам давядзецца несці адказнасць за кожнае вымаўленае слова?
– Не, – адказаў я, – толькі таму, што маю праўду, як я яе разумею, можна будзе прачытаць у маіх кнігах.
– А да іх далёка…
– Не зусім. Усяго чатыры кілаграмы гераіну.
– Вы вельмі любіце гуляць у словы, спадар беларускі пісьменнік.
– Прафесія вымушае.
– Што ж, тады падумайце і пагуляйце ў словы на адзіноце, – сказаў капітан і выклікаў вартавога сяржанта.
– Допыту не будзе? – пацікавіўся я.
– Аб чым вас дапытваць? – усміхнуўся капітан. – Тое, што