Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 12

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык Школьная бібліятэка

Скачать книгу

на нешта чорнае i мяккае, цi не на Лiтавараву шапку.

      Вечар быў ясны – высока на полуднi стаяў белы месяц з сiняватым у сярэдзiне i бурым па краях кругам. На нечым шчыце ў аконцы блiшчаў асколак шкла. Пахла вострым марозам i чэрствым гаркаватым лiсцем. На звялай i шэрай, як ссыпанай соллю, траве пералiваўся, цьмяна мiгцеў iней. Каля чарнаты плота белым паскам ззяў малады ўчарашнi снег, што не растаў за дзень. Дужэў прымаразак – камянела зямля. Усё выдавала пустым, голым, i звон стаяў, як у парожняй дубовай бочцы. Так бывае позна ўвосень у сухi мароз. Толькi недзе ў хляве бляяла, акацiўшыся, авечка – там нехта свяцiў лiхтаром: у адчыненых дзвярах мiльгаў скупы жоўты агонь. У канцы вулiцы чуўся злы, здушаны голас:

      – I яе, гадзiну, трэба правучыць…

      Гаварылi, мусiць, пра Хрысцю. Падыходзячы блiжай i заварочваючы да Мондрых у двор, Iмполь прыслухаўся, але нiчога болей не распазнаў. З-за хлевушка высунулася i загаўкала, кiдаючыся да ног, аблавухая сучачка – яна яшчэ не асвойталася з чужымi ў хаце людзьмi. У вокнах раптам палахлiва затрапятаўся i патух агонь – гаспадыня, гатуючыся, пэўна, спаць, баялася, цi не падглядае хто.

      Iмполь пастукаў у цёмнае, што адлiвала месячным бляскам, прадпечнае акно. За глухою шыбаю паказалася Алеся. Распушчаныя валасы падалi на плечы, глыбокi выраз сарочкi адкрываў цеплату грудзей.

      V

      Бацьку свайго Iмполь не помнiў. Расказвала мацi, што бацька быў рослы, кучаравы – ён, Iмполь, i крошкi па iм падабраў. Толькi бацька ганьбу невялiкую меў: на правай руцэ не хватала двух пальцаў – аджавала трыбаю сячкарнi. Праз гэтае калецтва яго i ў войска не ўзялi, таму жанiлiся яны з мацераю ў той год, як пачалася вайна. Людзi якраз у бежанства ўцякалi, спярша здалёк, недзе з-пад Сувалак, – мазуры ўсё. А на другi год, калi фронт падышоў блiжай, ускораўшы пажаць толькi жыта, выправiлася ў дарогу iхняя вёска.

      Але за вёрст дваццаць ад дому, ужо ў лесе, бежанцаў насцiг фронт: з-заду стралялi з гарматаў, нiбы хто грукаў вялiкiмi дзвярмi, аж дрыжала i прыгiналася ўсё. Звар’яцелыя ад страху людзi сталi падганяць коней, фурманкi збiлiся, заторыўшы дарогу. Ламалiся наладаваныя збожжам ды розным пажыткам вазы, iрвучы гужы, наравiлiся спуджаныя конi. Падняўся гвалт, крык. Рыкалi напрывязваныя да драбiнак каровы, выскачыўшы з вазоў, ляцелi на злом галавы авечкi, плакалi, адбiўшыся ад мацярок, дзецi.

      Засцiгнутыя гэтай нечаканай стралянiнай, не ведаючы, куды дзецца, людзi пачалi варочацца дадому – найболей з малымi дзецьмi i старыя.

      А маладзейшых страх гнаў далей, у гэтую невядомую прорву свету: гаварылi ўсе, што немцы гвалцяць дзяўчат, адразаюць iм грудзi.

      Выбраўшыся з лесу i апярэджваючы адзiн аднаго, бежанцы ехалi полем, дратуючы няспелы, яшчэ сiвы авёс, лапушыстыя картоплi i белую, звiнючую ад пчол грэчку. Над дарогаю вiсеў, асядаючы ў збожжы, едкi, сухi пыл.

      Быў канец жнiўня – стаяла пякучая, астатняя перад восенню гарачыня. Не ўставала, падбiўшыся хадою, быдла. Дух забiваў саладжавы смурод. Яго нясло ад спруцянелай, раздутай, як горы, скацiны. Яе нiхто не закопваў. Укiнуўся мор, памiралi людзi – пры дарогах аставалiся свежыя капцы магiлак з тонкiмi, высечанымi наспех сырымi

Скачать книгу