Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 7

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык Школьная бібліятэка

Скачать книгу

сабою лiхтар, памаленьку сунулiся да гумна, перад iмi высокаю сцяною ўставала чарната ночы. Рассоўваючы яе, на густым частаколе плота бегала святло ад лiхтара, высвечвала сюды, пад хату, вузкую раскiслую сцежку.

      Пад страхою шастаў, iрваў салому вецер.

      Маладзiца, здрыгануўшыся ад сырога, што аж браў за сэрца, холаду, вярнулася ў хату. Наспех надзела сачык, накiнула на сябе вялiкую суконную хустку i зноў выскачыла ў сенi, навобмацак знайшла дзверы ў стопку – доўга шукала той стары кажух, пад якiм вiсела схаваная ад пiльнага i скупога вока свекрывi торбачка з акрайцам хлеба i доўгенькiм бруском сала.

      Учора звечара, прыйшоўшы ў стопку да кубельца ўзяць сала, каб прыскварыць булён, яна няўзнак яшчэ адрэзала ад жоўценькага, выхаванага ад леташнiх каляд i высушанага пад страхою на гарышчы апольца доўгенькi брусок. I, каб не агледзела свякроў, схавала ў торбачку пад кажух. Нават сабе не хацела прызнацца, што рабiла ўсё дзеля маладога малацьбiта. Баялася, каб нехта ведаў, што спадабала яго нават з таго моманту, калi ён увайшоў у хату. Высокi, плячысты, i вочы цёмныя, лiловыя, як у барана. I сам падобны да барана – сваёю чарнатою, трохi гарбаценькiм носам i густым, што, мусiць, не прытопчаш, кучаравым чубком. I ўжо не ведала, як угадзiць яму, i саромелася, што ўсе ведаюць цi здагадваюцца пра гэта.

      Алеся асцярожненька, каб не нарабiць груку, зачынiла стопку, але, iдучы на глыбокую, як вада, зеленаватую яснасць адчыненых дзвярэй, спатыкнулася на пусты саган.

      – Што там? – адсланiўшы цемнату, з хаты ў сенi вызiрнула старая Мондрыха.

      – Грэбень во згубiла. – Алеся прыняла з-пад ног i прыставiла да сцяны пусты саган.

      – Знойдзеш там упоцемку, – старая ўжо насцеж адчынiла дзверы.

      – Во, знайшла, – змахлявала Алеся, адступаючыся ўпоцемак i ўсё хаваючы за спiну торбачку з салам.

      Старая Мондрыха, як чуючы што падазронае, паўзiралася на Алесю i зноў зарыпела дзвярмi, забiраючы з сяней жоўценькую яснасць ад далёкае лямпы. Глыбокай вадою Алесю абняў халодны поцемак ночы. Яна, як сляпая, памаленьку спусцiлася з ганка. Мокрай зямлёю, сапрэлым лiсцем пахла глухая ноч. За душу браў холад, што скора зiма. Захлынаючыся ад ветру, Алеся пайшла да гумна. У прычыненых дзвярах свяцiлiся шчылiны. Стаiўшы дух, прыпынiлася каля iх, услухалася, што робяць у гумне мужчыны. Там быў чуваць голас старога малацьбiта:

      – Авёс скiдай, – крычаў Iмполю стары малацьбiт. – З аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кiсель трэба ж змалацiць…

      Алеся зашкрабла за папярочную лiштву, цягнучы да сябе з сярэдзiны прычыненыя дзверы.

      – Хто там? – па току зашоргалi ногi, i з прабоя скiнуўся, забрашчаўшы, жалезны крук. I далей вецер сам ужо турзануў i панёс да сцяны дзверы – у гумне завiўся вiхор, выкруцiў з кутка з-пад сячкарнi i растрос па чыстым, падмеценым таку жоўтую сечку. У павешаным на шуле лiхтары радаснай матылькай затрапятаўся жоўты агоньчык.

      – Скарэй зачыняйце, а то й страху сарве, – да Алесi падбег i памог зачынiць дзверы стары малацьбiт.

      – Дзе вы бачылi, гэдакi вятрыска, – ускочыўшы ў гумно i азiраючыся на Iмполя, засаромелася Алеся.

      Ён

Скачать книгу