Мясцовы час. Алесь Аркуш
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мясцовы час - Алесь Аркуш страница 7
Неяк, калі ўсе пасыходзілі з кватэры Воюша і я застаўся з гаспадаром сам-насам, то выказаў яму прапанову распачаць на Полаччыне ўласнае кнігавыданьне. Для пачатку заснаваць літаратурны альманах. На той час у Менску пачалі зьяўляцца, праўда, падпольна, безь якіх-кольвечы рэгістрацыяў і ўзгадненьняў, грамадзка-палітычныя і літаратурныя пэрыёдыкі. А таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», да якога мы з Воюшам таксама належылі, пачало выдаваць альманах «Літаратура». Воюш ня вельмі загарэўся гэтай ідэяй.
– Вось ты гэтым і займіся, – сказаў ён жартаўліва.
Ягоны блазнаваты стыль паводзінаў напачатку ставіў мяне ў тупік. Я так і ня мог даўмецца: ці гэта ён кажа сур’ёзна, проста ў такой жартаўлівай форме, ці блазнуе і гэтыя ягоныя словы нічога ня вартыя.
– Добра, я гэтым займуся. Балазе, ужо маю прапанову заснаваць такі пэрыёдык на Полаччыне. Ёсьць людзі, якія мне дапамогуць з друкам.
– Ну і цудоўна! – Воюш ня стаў распытваць і ўдакладняць, што гэта за людзі.
– Спадзяюся, што ты мне дасі свае творы для друку.
– Абавязкова! Дарэчы, ёсьць у мяне што табе прама зараз прапанаваць. – Воюш пачаў перабіраць на сваім стале паперы, узяў у рукі звычайны вучнёўскі сшытак і працягнуў яго мне.
На вокладцы было напісана ўжо добра знаёмым мне воюшаўскім почыркам: «Сяржук Сокалаў-Воюш. Раніца Рэспублікі. Міні-п’еса». Нядаўна Воюш пачаў працаваць загадчыкам літаратурнай часткі Віцебскага драматычнага тэатру, таму і захапіўся драматургіяй.
– Дзякуй! То з гэтага твору і пачнем першы нумар «Ксэракса Беларускага».
– Як-як? – перапытаў Воюш. Яго відавочна зацікавілі апошнія мае словы.
– Вырашыў назваць альманах «Ксэракс Беларускі». Ну, па аналёгіі з кніжкамі Багушэвіча «Дудка беларуская» ды «Смык беларускі». А слова «ксэракс» – як сымбаль падпольнага выданьня. Альманах жа будзе падпольны.
Воюш засьмяяўся і выцягнуў правую руку з узьнятым вялікім пальцам.
– Кляс! Так бы мовіць, пераемнасьць з папярэднікамі! У рэчышчы беларускай традыцыі!
Вельмі апэратыўна адгукнуліся на мае просьбы даць свае тэксты ў новы літаратурны альманах Уладзімер Арлоў і Вінцэсь Мудроў. Арлоў прапанаваў