Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 5

Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў Я кнігу маю

Скачать книгу

сентэнцыя. Дрэнная жонка – не прычына філасофіі. Дрэнная жонка – яе вынік. У мяне жонкі ніколі не было. Магчыма, таму, што я не філосаф.

      – А як наконт дзяцей? Дзеці ў цябе ёсць?

      – Напэўна, ёсць.

      – Ах ты, стары сатыр! – ухвальна зарагатаў кароль. – Як гэта пісаў хтосьці з вашае братыі: ведае дам і верыць у іх прызначэнне. – І адразу, зноў парушаючы логіку размовы, пацікавіўся: – А ты выпадкова не заходзіў па дарозе сюды ў WC?

      – Як мне памятаецца, не, – адказаў пісьменнік. Ён кінуў позірк на жанчыну і, заўважыўшы ў яе вачах вясёлыя агеньчыкі, заахвочана прадоўжыў:

      – А што, ваша вялікасць, там захоўваюцца нейкія дзяржаўныя таямніцы?

      – Там з’явілася налепка. Уяві, што ты сеў на ачко, узняў вочы, а насупраць – твой партрэт з ідыёцкім надпісам: «Рукі прэч ад нашых дзяцей!» Пляваць я хацеў на іхніх дзяцей!

      Кароль асушыў келіх, не прапаноўваючы зрабіць гэта і пісьменніку, але той самахоць узяў гаспадара за прыклад. Пасля пэўнай расслабленасці з жартоўнаю, як здавалася, пікіроўкаю атмасфера за сталом відочна змянілася, што пацвердзіў і голас караля, які, не ўважаючы на выпітае, загучаў зусім цвяроза – цвёрда і нават жорстка.

      – Значыцца, так. Рады паведаміць, што ў цябе з’явіўся чытач. Я папрасіў шэфа бяспекі зірнуць, што ты там папісваў у стол. З гэтага вынікае, прынамсі, адно: фармальную прычыну тваіх сумневаў мы ліквідавалі. Прапаную тост за твайго чытача і твой ордэн!

      Жанчына цалкам ператварылася ў слых.

      Тым часам пісьменнік ані не сумеўся, а, наадварот, выглядаў нават чымсьці задаволеным.

      – Магу прыняць прапанову толькі часткова.

      Кароль ускінуў вочы і затрымаў келіх каля вуснаў.

      – Я прадбачыў такое развіццё падзеяў, ваша вялікасць. У гэты момант маe рукапісы ўжо за мяжой. пісьменнік можа не мець чытача, але мець адданага сябра.

      – О! Адданы сябар – гэта бясцэнны капітал, – іранічна прамовіў манарх. – А ты, бачу, непапраўны аптыміст.

      – Ваша вялікасць, уся розніца паміж аптымістам і песімістам палягае ў прапанаванай імі даце канца свету.

      – Няблага сказана. Зрэшты, гэта не мяняе сутнасці справы. Калі твае рукапісы сапраўды за мяжой, значыць, у цябе з’явіўся замежны чытач. Тым лепей. Выдатнае пацверджанне поспехаў айчыннай літаратуры. Я падпішу ўказ пра тваё узнагароджанне сёння ж.

      Пісьменнік па-ранейшаму выглядаў спакойным. Хваляванне выдавалі толькі крыху больш звычайнага падціснутыя вусны. Ён, відаць, зразумеў, што час для жартаў вычарпаны.

      – Але я магу не з’явіцца на цырымонію ганаравання. Будзе скандал.

      – А мне да фені. Ды ніякага скандалу і не будзе. Наша газета надрукуе ўказ і паведамленне, што ордэн уручаны непасрэдна ў палацы. У цёплай, амаль сямейнай абстаноўцы. Ты сказаў спіч з падзякаю ўраду і асабіста каралю за клопат пра нацыянальную літаратуру. Mundus vult decіpі, ergo decіpіatur. Свет хоча быць падманутым, дык няхай падманваецца. Пра тое, што не паспеў я выйсці адліць, як тыпачаў не без узаемнасьці клеіць маю жанчыну, я загадаю не пісаць…

Скачать книгу