Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў страница 25

Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

агароджаю з забітага ў зямлю колля. Вуліцы масцілі бёрнамі і драўлянымі плахамі. Сям-там трапляліся лазні: продкі таксама ўмелі цаніць асалоду ад распаранага бярозавага ці дубовага веніка.

      Ад кожнае эпохі на зямлі, дзе жыве чалавек, застаецца свой слой, які археолагі называюць культурным. Слаі розных стагоддзяў маюць розную таўшчыню і розняцца колерам, захоўваюць адметныя рэчы. Гэты своеасаблівы летапіс нярэдка апавядае пражыццё продкаў болып і цікавей за летапіс сапраўдны. Таўшчыня такога «фаліянту» на Верхнім замку дасягае шасці метраў а пра тое, што там знойдзена, напісаныя дзесяткі кніг.

      Археолагі падлічылі, што ў горадзе жылі майстры болып як шасцідзесяці спецыяльнасцей. Ганчары, бондары, шаўцы, краўцы, замочнікі, ткачы, меднікі, гарбары-кажамякі… Агароднікі будавалі гарадскія сцены, ладзейнікі – ладдзі і стругі. Жарнасекі выштукоўвалі з каменю жорны, з пясчаніку – вастрыльныя брускі, з мяккіх пародаў – абразкі ды крыжыкі. Касцярэзы рабілі грабяні, накладкі да калчанаў-тулаў, гузікі, шахматныя фігуркі. У разьбяроў вельмі цаніліся маржовыя іклы – так званы рыбін зуб. Князі дарылі яго адзін аднаму нароўні з конямі, сабалямі ды шкурамі барсаў і белых ваўкоў.

      Далёка славіліся полацкія ювеліры. Былі сярод іх чаканшчыкі, якія маглі акаваць турыны рог срэбрам і выбіць на ім ратнікаў што змагаюцца з закутымі ў панцыры пачварамі. Былі спецыялісты па скані, чэрні, эмалі і зерні. На жаночую падвеску-колт памерам з пазногаць майстар мог налітаваць 325 металёвых зёрнаў Ювелірныя майстэрні забяспечвалі прыгажуняў аздобаю – бранзалетамі, пярсцёнкамі, скроневымі кольцамі. Папулярным упрыгожаннем былі лунніцы (падвескі ў выглядзе месяца). Простыя гараджанкі любілі насіць шкляныя бранзалеты – сінія, блакітныя, чорныя, зялёныя. Князёўны перад вяселлем замаўлялі залатыя колты з эмалямі, на якіх сядзелі на дрэве два паўліны – сімвал маладой пары. Дачка рамесніка цешылася просценькімі падвескамі. Пакладзе дзяўчо паміж дзвюма пластачкамі ўпрыгожання змочаны пахкім алеем кавалачак тканіны, і ніякай іншай парфумы ёй не трэба.

      Хтосьці з полацкіх ювеліраў зрабіў князю Усяславу срэбны з пазалотаю сігнет (пярсцёнак з пячаткаю), які ў 1914 годзе знойдзе на дзвінскім беразе, капаючы чарвей, дзісенскі рыбак, мешчанін Сымон Рудак і які праз год Вацлаў Ластоўскі набудзе для будучага Беларускага музея ў Вільні.

      Аднойчы на малюнку ў кнізе я ўбачыў тагачаснага палачаніна ў лазовых лапцях, і ўвесь давер да масцітага мастака імгненна выветрыўся. Абутак у гараджанаў дый у вяскоўцаў быў тады скураны, жаночы і дзіцячы вышывалі каляровымі ваўнянымі ніткамі. Адзенне, вядома, залежала ад становішча чалавека і яго дастатку. Убор князя і баярына цяжка ўявіць без плашча-карзна. Князь насіў высокія мяккія боты з сіняга, жоўтага ці чырвонага саф’яну і круглую шапку з футравай аблямоўкай.

      Сучасныя модніцы могуць параўнаць сябе з княгіняю, якая выходзіла ў святочны дзень з хорама ў вышываных золатам чаравіках і ў дзвюх падпаясаных залатым пасам

Скачать книгу