Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 5
апошнія словы яна вымавіла ў поўны голас. наўмысна. нягледзячы на тое, што месцы на лаўках побач ужо даўно занялі. і з затоенай цікаўнасцю прыслухоўваліся. злева ад валовіча сядзеў надзьмуты зморшчаны чалавечак. сталага веку. каля сваіх ног ён паставіў плоскую драўляную скрыню. з расадай. за ім размясцілася жанчына. з густа падведзенымі бровамі чорнага колеру. у руках яна трымала слоік. запоўнены амаль да краёў зямлёй. – едуць на лецішчы, – адзначыў пра сябе валовіч. усё гэта машынальна. яшчэ насупраць, справа ад канстанцыі, сеў малады вайсковец. у званні маёра. ён зняў з галавы фуражку з высокай туліяй. і адразу пераўтварыўся ў стомленага камандзіровачнага. а каб зняць з яго і кіцель з пагонамі – то ў звычайнага вясковага цесляра. – мільганула ў галаве валовіча. на другой лаўцы сядзелі некалькі рабочых у спецоўках. якія адразу пачалі гуляць у карты.
цягнік таргануўся. дзверы зачыніліся. потым расчыніліся і адразу зноў зачыніліся. вакзал паплыў назад.
– раскажу пасля, – асцярожна паабяцаў валовіч, —
– як прыедзем. а лепш няхай сам табе раскажа. ён, мяркую, валодае словам памайстэрску. бо такая ў яго служба.
канстанцыя віж незадаволена пакрывіла вусны.
– няўжо ты настолькі наіўны. быццам думаеш, што кожнае слова належыць разумець літаральна? —
пасля дадала: —
– мне сумна. і звярнулася да жанчыны. з ненатуральна чорнымі бровамі:
– а што гэта вы вязеце ў слоіку? можа,
чарвячкоў? жанчына захвалявалася.
– а як вы здагадаліся? яны ж у зямлю
пазаточваліся. іх і не бачна зусім. канстанцыя ўсміхнулася. даволі саркастычна.
– я шмат на што здагадваюся. а навошта вам чарвякі? вы з іх настой зробіце? каб вылечыць катаракту?
жанчына стрымана не згадзілася.
– я вязу іх у кампост. бо ў горадзе ім дрэнна.
канстанцыя красамоўна памаўчала з паўхвіліны. і звярнулася. да маёра.
– а што вы на гэта скажаце? таварыш швейк?
маёр разгублена ўсміхнуўся. і апеляваў да валовіча.
– вясёлая дзяўчына. хіба я падобны на
швейка? валовіч крануў руку канстанцыі.
– паводзь сябе прыстойна.
ён адчуваў няёмкасць. нават збянтэжанасць. бо не ўхваляў тых людзей, што імкнуліся звярнуць на сябе ўвагу. эпатажных. крыклівых. мітуслівых. скандальных. апошнім часам такіх большала. з кожным днём. яны віравалі на вуліцах. плошчах. туляліся па піўных барах. сумнеўных начных клубах. вішчэлі з раніцы да вечара на тэлеэкранах. высвятлялі свае, вартыя жалю, адносіны ў крамах. цесных кватэрах з тараканамі. у чэргах. у цягніках, як цяпер, – падумалася яму. але цяпер адбывалася іншае. бо на волю выпаўзала нешта сціснутае ў спружыну. нібы ў пакутуючых на хваробу дэ ля турэта. калі пацыент у прысутнасці лекара стрымліваецца з усіх сіл. а як той зачыняе за сабой дзверы, то ўслед яму гучаць праклёны. самая брудная лаянка. быццам праз гаць раптоўна прарываецца