Праклён. Валеры Гапееў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 24

Праклён - Валеры Гапееў

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Выразна акрэсленыя вусны, верхняя – тонкая. Значыць, любіце дабіцца свайго, упэўненая ў сабе, разлічваеце болей на сябе. Здольная на жорсткасць дзеля мэты. Просты нос, тонкі, крылы тонкія, трапяткія. Выснова: імпульсіўная, недзе і залішне крыўдлівая… Дарэчы, вы сёння не былі на працы…

      – Цікава, – усміхнулася жанчына. – Гэта ваш такі стандартны набор для пачатку сустрэч з жанчынамі? Каб было чым заінтрыгаваць? А сёння я працавала. Хоць, скажу праўду: працавала ўдома. І з чаго на гэты конт ваша выснова – адзіна цікавая?

      – Выбачайце, пазногці, – Уладзімір паглядзеў жанчыне на рукі. – Лак месцамі выцерся, відаць, што вы не сёння іх малявалі. То я падумаў…

      – Назіральны які… І Вы, пэўна ж, паспрабавалі ўгледзець, ці ёсць на пальцы правай рукі паласа ад шлюбнага пярсцёнка?

      – Так, – вінавата ўсміхнуўся Уладзімір.

      – А іншае адкуль? Хоць што я пытаюся, сёння такіх вось ведаў у сеціве – як смецця на нашай вуліцы пасля нядзелі… Мяне завуць Ірына, я не замужам, займаюся фрылансам.

      – Дзякуй, вельмі прыемна, я Уладзімір, – заспяшаўся Уладзімір. – А да фрыланса чым займаліся?

      – Навошта Вам? Ну, педагог, філолаг.

      – І што пішаце? Вы ж пішаце?

      – Так, пішу… Казкі… дарослыя. Генерую тэксты. Апісваю сцэны любошчаў, трапяткога кахання. Яны ў мяне выходзяць, кажуць, дужа добра. Аднаго разу знайшла сваю сцэну ў нейкай выдадзенай кніжцы.

      – Зразумела…

      Прынеслі каву. Кубачкі былі маленькія, кава пахучая і не надта гарачая.

      Ірына дастала цыгарэты, закурыла. Уладзімір таксама падумаў закурыць – першы раз у кавярні. Дагэтуль ён нечага саромеўся, хоць і бачыў перад сабой на століку попельнічкі.

      – Мо яшчэ возьмем? – прапанаваў Уладзімір, калі пабачыў, што Ірынін кубачак амаль парожні. – Ці, можа, віна?

      – Не, віна не трэба, не сёння, – адказала Ірына чамусьці цёпла, як старому знаёмаму, нават як таварышу, празрыста намякаючы на мажлівасць новай сустрэчы. – А кавы можна… Мне сёння яшчэ шмат пісаць…

      Уладзімір павярнуўся, каб пашукаць вачыма кельнерку, і тая, быццам чакала ягонага позірку, адразу падышла.

      – Яшчэ па кубачку кавы, калі ласка, і разлік, так? – павярнуўся ён да Ірыны.

      – Так, – кіўнула яна.

      Кельнерка прынесла яшчэ два кубачкі кавы, паклала на бераг стала нешта накшталт невялікага нататніка, ці, больш слушна, вокладкі ад яго. Уладзімір разгарнуў, паглядзеў чэк, дастаў купюру, уклаў і загарнуў. Кельнерка, зноў жа, як назірала за ім, падышла адразу, узяла “нататнік” і праз хвіліну прынесла з рэштай.

      – Паслухайце, Ірына, – з вінаватай усмешкай Уладзімір звярнуўся да жанчыны. – Я разумею, што не павінен згодна з добрым тонам забіраць усю рэшту, трэба крыху тут пакінуць. Але я… хлопец вясковы, я не ведаю, шчыра кажу, колькі пакідаць. Заўсёды бянтэжуся…

      – Пяць-дзесяць адсоткаў ад цаны, – спакойна адказала Ірына. – Але, зразумела,

Скачать книгу