Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 28

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

пазнаю, стыхійнае бедства. Нічога неверагоднага няма сёння… Залатое дно, павер мне, Мацвей, у нашых палескіх тарфяніках. Жылінскі недарэмна ж, і калі, і колькі той тэхнікі было – лапата, пайшоў у наступ на гэтае дно. Дваццаць пяць тысяч кіламетраў каналаў лапатаю… – I раптам, як хто кухталя яму ў бок сунуў: – I ты сумняваешся, што меліярацыя – залатое дно? – Кроў яму так і не ўдалося спыніць.

      – Ды як вам адказаць…

      – Шчыра, як я пытаю цябе…

      – Шчыра – не. Кожны старшыня калгаса за меліярацыю. Гэта ж раз-два – і ў дамках. Патрэбны нам новыя землі, тыя, што маем, ужо спустошаны. I латка на латцы. Але…

      – Што але, працягвай, – Шахрай урэшце спыніў кроў і цяпер ляпіў на радзімку пластыр.

      – Ды так, дробязі, эмоцыі. Карова з адкусаным языком, і тое ж стыхійнае бедства, і характар наш… натура наша…

      – Які характар, якая натура?

      – Шырокія мы і багатыя.

      – Не разумею яго.

      – А што разумець? Кітаец у кашы на гарбу на гару зямлю цягне, каб граду нейкую займець, японец галінкі, сучкі, кару збірае – і. ўсё да справы. А мы маем вунь колькі гэтых дрэў, і зямлі, і балот, вокам не ахапіць, аж галава кружыцца.

      – Усё роўна не разумею. Гэтаму ж толькі радавацца трэба.

      – А я і рады. Толькі галава кружыцца, кажу. Іншым разам не-не дый наведае думка: былі б мы трошкі не такімі багатымі…

      – Заносіць цябе, Мацвей. На самым пачатку, бачу, заносіць, – у голасе Шахрая не было асуджэння, а толькі цікавасць, і Мацвей загаварыў больш смела.

      – Мо і так, нас усіх заносіць. Гарэлку піць дык піць, каб усім чарцям моташна было, будаваць дык будаваць, а крышыць… Сакера наша мужыцкая – толькі першы раз ёй цюкнуць, з болем, з крыкам адзін палец наважыцца адсекчы. А потым ужо можна і ўсю руку прэч. Не шкада ўжо ні рукі, ні галавы, калі пачалі гваздаць – дык гваздаць, каб на ўвесь свет бачна і чутна было. Сакеры самыя вострыя, цвікі – такіх нідзе ўжо і няма. Я на цаліне быў – я бачыў.

      – Адтуль, я думаю, і эмоцыі. Усё ўжо ў цябе?

      – А вам што, мала?

      – Дастаткова… Цікава, цікава. Я сам аб гэтым неаднойчы думаў. Але ж як, па-твойму, ставіць праблему, калі не па-дзяржаўнаму. Шкада будзе, калі я памыліўся ў табе. Кожнай новай справе патрэбны новыя, маладыя людзі. Усё новае бязлітасна да старога.

      – Вы хочаце сказаць – і да зямлі.

      – Так, і да зямлі. Мы перакрайвалі адносіны, цяпер прыспеў час перакрайваць зямлю. Таму і свет больш суровы. Ты не знаходзіш?

      – Дакрануліся да запаветнага, да недатыкальнага…

      – Да запаветнага – так, а наконт недатыкальнасці, прабач мне… Есці, жраць, разумееш, свет хоча. Ты жыў у гэтым суровым свеце, таму я цябе і знайшоў. Так, знайшоў я. Ведаю, рос без бацькоў. Ведаю, быў на цаліне. Ты думаеш, мне гумар твой спадабаўся, акрамя ж гэтага, за табой яшчэ нічога няма. Я першы, пэўна, хто курсавыя твае і дыпломную тваю да канца дачытаў.

      – Ну і як?

      – Супчик

Скачать книгу