Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 14

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

кабета. – Як кажуць: на сваім сметніку і певень гаспадар. Вось так і я! Старой бабцы добра і ў шапцы.

      …Яны вандруюць амаль ужо тыдзень. З такой малечай хутка не разгонішся! Яшчэ ж цяжкая торба за плячом таксама дасылае напамінак пра сябе. А на руках – маленькі Міхаська спіць… Начавалі там, дзе давядзецца. У лесе, у лузе, нават у полі каля старой скірды. Дзеткі заўсёды спалі моцным сном, а Роза ўсё ніяк не магла заснуць. Усё дзівілася на высокае зорнае неба, шукала поглядам Вялікую і Малую Мядзведзіцу. Думкі беглі навыперадкі, пакідаючы прыемныя ўспамінкі.

      Не так даўно яна разам з мужам любавалася на гэты дзіўны зарапад са свайго ўтульнага балкона. Цішком ад сваіх дзяцей абдымаліся, пяшчотна цалаваліся, быццам юныя закаханыя. Нават не думалі тады пра вайну, разлуку, смерць… Будучыня ўяўлялася светлай і бесклапотнай. А што ім яшчэ трэба?! Маладыя, прыгожыя, закаханыя… І трое дзетак у кватэры – самы лепшы падарунак ад Усявышняга!

      На балконе заўсёды квітнелі да позняй восені розныя кветкі, радавалі вочы, уздымалі настрой. Сінелі там і валошкі, якія вельмі ўпадабаў Якаў. Неяк прывёз ён букецік з валошак, ласкава папрасіў жоначку:

      – Розачка! Калі кветкі засохнуць, калі ласка, не выкідай іх на сметнік! А засушы, каб у нас яны зацвілі ўвесну.

      Яна так тады і зрабіла. Валошкі да самых маразоў сінім агеньчыкам дасылалі прывітанне з балкона, цешылі і радавалі душу…

* * *

      …З самотных жаночых думак вывела чатырохгадовая дачушка, якая настойліва тузала за доўгую спадніцу. Скрывіўшы маленькія вусны, Сонечка паўтарала адну толькі фразу:

      – Мамка, ты мяне чуеш ці не? Я ўжо есці хачу!

      Роза, пагладзіўшы маленькай далонькай русявую галоўку, адразу супакоіла:

      – Патрымайся крышачку, донечка, родненькая! Вось за тым крутым паваротам мы знойдзем зялёную палянку, дзе мноства кветачак, ягадак. І крыху адпачнём.

      А сама журботна падумала: «У торбе ляжыць усяго некалькі сухарыкаў. Не першы дзень у дарозе. Што чакае наперадзе? Добра, што хоць старэйшы, шасцігадовы Янік, маўчыць, толькі раз-пораз каўтае сліну. Адразу бачна: таксама галодны! Але ж, як сапраўдны маленькі мужчынка, цярпліва маўчыць. Нічога не патрабуе. Галоўнае цяпер – хутчэй дабрацца да родных! А там, у той Сасноўцы, спадзяюся на гэтае, што з голаду не памром! Бульбы, капусты, цыбулі хопіць на ўсіх».

      За паваротам убачылі жаданую зялёную палянку, дзе і прыселі адпачыць. Знайшлася і суніца, якую малыя адразу праглынулі, закусілі сухарамі. Падсілкаваўшыся, дзятва прылегла падрамаць у цяньку. Сон для кожнага чалавека, дарослага і маленькага, мілей салодкай цукеркі!

      Роза вырашыла адкінуць убок дрымоту, бо ў лесе шмат чаго нечаканага здараецца. Таму сядзела адна на варце, чуйна прыслухоўвалася да лясных гукаў. Зусім побач спявалі сінічкі, як жоўта-зялёныя матылі лёталі паміж галінак. Грымеў на ўвесь лес доўгай дзюбай дзяцел. Нібыта вопытны лекар, усё нешта шукаў на старым дрэве пад карой… Нечакана трывожны голас падала

Скачать книгу