Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 15
– Добры вечар! Вырашыў мяне правесці! Калі ласка, я не супраць. Ведаеш, сумна адной у полі, бывае часам і боязна. Зараз толькі зірну ў торбу, там ёсць для цябе пачастунак. Застаўся ад майго абеду і вячэры.
Знайшла ў пакеціку два бутэрброды з катлеткамі, добры акраец хлеба, ды й паклала каля сцяжыны, прама на снег. А сама – хуценька накіравалася далей. Спадзявалася: нежаданы спадарожнік, падсілкаваўшыся, знікне з поля зроку. Зусім. Воўк смела падышоў, абнюхаў пачастунак. У адзін момант імгненна праглынуў. І зноўку пашпацыраваў услед, толькі на адпаведнай ужо адлегласці.
Спалоханы медыцынскі работнік разважала: «Што рабіць? Калі пабегчы, драпежнік адразу скокне на плечы, перагрызе, як тую саломіну, яе тонкую шыю. Трэба нешта прыдумаць. Толькі вось што?»
Азірнуўшыся на ваўка, ласкава яму сказала:
– Відаць, бутэрброды табе, дружа, вельмі спадабаліся. Шкада, у партфелі болей нічога ўжо няма, адна касметычка, кніжкі… Не верыш? Зірні сам.
Вольгачка адчыніла партфельчык, прадэманстравала. І пайшла далей. Але ж не маўчала, гаварыла і гаварыла, быццам радыёпрыёмнік. Дружалюбна азіралася на свайго вячэрняга спадарожніка, адкрыта, шчыра ўсміхалася. Расказала ваўку пра хворых, пра іх характары, здольнасці. Нават успомніла сваю першую настаўніцу, студэнцкія гады… І недарэмна кажуць: прыемнае слова – вясенні дзень. Нават для таго ж драпежніка.
Вось так і дайшлі яны разам да самай ускраіны горада, які вабіў вочы і цешыў сэрца запаветнымі вулічнымі ліхтарамі. Прыпынілася Вольгачка, зірнула на ваўка, нізка яму пакланілася. Падзякавала за сустрэчу, за давер. Той, пастаяўшы крыху на адным месцы, моўчкі пасунуўся ў адваротным накірунку. А жанчына амаль подбегам кінулася на першую вуліцу, з палёгкай уздыхнула. У чарговы раз уславіла Усявышняга за тое, што збярог, даў надзею на жыццё…
З-за кудлатага куста вынырнуў высокі, барадаты мужчына. Моцны, крутаплечы, з сівізной на скронях, якая выбівалася з-пад саламянага брыля. У руках ён трымаў кошык з грыбамі. Заўважыўшы вандроўнікаў, падышоў бліжэй, паздароўкаўся, ды запытаўся:
– Бежанка?
Маладзічка толькі кіўнула ў адказ, спалохана азірнулася на дзетак, якія, адчуўшы стан маці, адразу прачнуліся.
– Ад вайны ўцякаеце? –