Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 17

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

адных з такіх уцёкаў, ён, трохі паблукаўшы балотамі, ішоў начным лесам з палявання. Два забітыя цецерукі абцяжарвалі бок, ногі ў балотных ботах спружынілі на налітых вадою мхах.

      Нетры скончыліся раптоўна. За ўзлескам ляжалі купіны імшараў, за імі зноў цямнела лясная сцяна. Над галявінаю свяцілі высокія і яскравыя асеннія зоры. I, як заўсёды на самоце пад асеннімі зорамі, душу агарнула шкадаванне аб страчаным і пачуццё закінутасці і безабароннасці.

      І вось гэты паўночны Яраслаўскі край здаўся вельмі падобным на тую, таксама закінутую ў балотах краіну, дзе цяпер, пэўна, дажывае на беразе струхлелы паром, дзе калісьці вусны далёкай і незваротнай дакрануліся на хвіліну да яго валасоў.

      Гораў стаяў, прыхіліўшыся спінаю да замшэлай сасны.

      Павекі яго, што раптам зрабіліся цяжкімі, прыгашвалі халоднае мільгаценне зорак.

      Ноч плыла над балотамi.

      I раптам у гэтай начы, аднекуль з зеніту, пакаціліся тысячы хуткіх зеленаватых знічак.

      На няўлоўныя імгненні пакідаючы ў небе халодны зеленавата-фосфарны след, яны ляцелі ўніз і згасалі, гінулі ў цемры, а на змену ім з’яўляліся новыя, новыя, новыя.

      Гэта былі Леаніды.

      Адразу ўспомніліся горкія словы Леановіча, шалёны дождж над самотнай ракой, вялізныя, як азёры, чорныя вочы той, якая знікла і ніколі не вернецца.

      Чалавек стаяў пад зеленаватым зорным дажджом і думаў: «Яны былі ў трыццаць трэцім, яны лятуць цяпер. Калі яны прылятуць у дзевяноста дзявятым, на парозе новага стагоддзя, – я яшчэ буду жыць. Калі яны прылятуць у тысяча дзевяцьсот трыццаць другім годзе, – мяне ўжо не будзе. I нават мае дзеці не ўбачаць Леанід шэсцьдзесят пятага года… А яны будуць ляцець і ляцець, сустракаючы ўсё новыя і новыя пакаленні. Што будзе тады, праз сто год, ці далося б нам зразу мець радасць і боль тых людзей?»

      Ён стаяў, прыхіліўшыся да камля сасны, а проста над ім, з невядомай глыбіні, з чорнага начнога шатра ляцелі і згасалі халодныя зеленаватыя іскры, пакідаючы імгненны незваротны след.

      Гінулі над празрыстымі азёрамі Леаніды, гінулі тысячамі, знікаючы ў пахмурых асенніх лясах.

      I, гледзячы на іх праз замглёныя слязьмі веі, Гораў думаў: «Так і мы гінем тысячамі, і невядома, ці з’явяцца нашы браты, ці з’явімся мы самі на зямлі яшчэ раз… Леаніды! Сэрца жа дае вас. Хоць вачыма далёкіх нашчадкаў дайце глянуць яшчэ раз на зорны дождж».

      Тысячамі зялёных ніцей праляталі над зямлёю і знікалі ў цемры зоркі.

      Гінулі Леаніды.

      Раздзел І

      Леаніды не вярнуліся. Астраномы тлумачылі гэта тым, што Юпітэр і Сатурн адцягнулі ўбок іхнюю арбіту. Ва ўсякім разе ў лістападзе 1899 года халодны, фосфарна-зялёны дождж не падаў на забытыя балоціны і лясы. Ноч была звычайнай глухой ноччу позняй восені, а ў паэтаў адабралі яшчэ адну прыгожую легенду.

      Леаніды здрадзілі нашай зямлі.

      Урэшце, акрамя паэтаў, ніхто занадта не засмуціўся гэтым. На зямлі

Скачать книгу