Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 20

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

Я з апоўдня бы ў палонку юркнуў, не зайшоў, не сказаў – куды.

      – Ведаеш што, – суха сказаў Яніс, – ты мне друг, і я, на правах друга, карыстаюся прывілеяй казаць табе праўду і толькі праўду. Не падабаецца мне ўся гэтая гісторыя, вось што.

      – Чаго раптам?

      – Яна не тая жанчына, якая табе патрэбна.

      – Думаеш, я сам гэтага не ведаю, – з усмешкай сказаў Грынкевiч.

      – Дык ты, можа, і ажаніўся б з ёй?

      – Мне, брат, амаль усё адно, з кім ажаніцца… Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае – цэлымі днямі з ім дурэў бы… Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Каб можна было, – узяў бы аднаго сына, без яе.

      – Сваіх заводзіць трэба, блажэнны, – сказаў Вайвадс.

      – Э-ех, брат, нічога ты не ведаеш, – уздыхнуў Андрэй.

      – Дык вось ты мне і раскажы.

      – Раскажу. Сёння ты ўсю душу мне разварушыў. Раскажу… пасля.

      – І ўсё ж я не хадзіў бы.

      – Зайду, – сказаў Грынкевiч, – праз гадзiну.

      Вайвадс паглядзеў у спіну Андрэю, з дакорам пахітаў галавою і адчыніў дзверы з нумарам 171. Грынкевіч адышоў крокаў з дзесяць і спыніўся перад дзвярыма з нумарам 170. Адамкнуў стандартным ключом дзверы, зайшоў да сябе.

      У маленькім перадпакоі з дзвюма шафамі ў нішах скінуў палітон, павесіў капялюх і, прыгладжваючы далонямі густы, вельмі мяккі каштанавы чуб, прайшоў пад паўаркай у свой пакой.

      Пакой быў абстаўлены так, як можна абставіць чатырнаццаць квадратных метраў, ды яшчэ з густам і фінансамі каменданта будынка. Круглы стол, некалькі крэслаў, ложак з панцырнай сеткай, шыфаньер, пісьмовы стол у куце, ля вялікага акна, і мяккае крэсла ля яго.

      Астатняе залежала ўжо ад густаў жыхара. Ложак засцелены дывановым пакрывалам. На шыфаньеры бронзавы званар б’е ў звон. На пісьмовым стале, акрамя паперы, два гравіраваныя партрэцікі: Максім Багдановіч і Блок. Ды яшчэ дзве латышскія забаўкі: гліняны мядзведзь нясе вулей і драўляны, бачоначкам, піўны куфаль з вечкам, трохі больш напарстка. Над сталом невялічкая рэпрадукцыя з «Сіксцінскай мадонны». Аскетычна голыя сцены ўпрыгожвала яшчэ толькі адна рэпрадукцыя «Блакітнай галавы» Паўля Клее. Вайвадс у вясёлы час двойчы пераварочваў яе дагары нагамі, казаў, што ўсё адно нельга разабраць, што там да чаго і што так нават выразней. Шуфляды стала былі напхатыя паперамі, сшыткамі, а ў верхняй шуфлядзе, пустой, ляжала фотакартка маці і самая вялікая яго каштоўнасць – выцвілы, пабляклы дагератып Кастуся Каліноўскага. Срэбра яго стала вясёлкавым, і заўважыць вобраз можна было толькі гледзячы збоку.

      Грынкевіч узяў з ложка букет мімозы, выйшаў і спусціўся па сходах паверхам ніжэй. Там спыніўся ля адных дзвярэй, выцягнуў з кішэні маленькі ключ ад французскага замка і, пастаяўшы хвіліну, адчыніў дзверы і зайшоў. Калі ён стаяў з прыплюшчанымі вачыма і цяпер – на твары яго нічога нельга было заўважыць, акрамя нуды і звычайнага суму.

      Пакой быў такі самы, толькі, па-жаночаму, больш утульны, хоць утульнасць была з цыганшчынай. Слабае святло начніка асвятляла

Скачать книгу