Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 11

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Маленькая крама. Гэта адзін з віленскіх сэканд-хэндаў – не той, што Нumana, якая працуе па гуманітарнай праграме «Людзі людзям»: набудзеш рэч – і накорміш галодных на афрыканскім кантыненце. Дык не ў такі сэканд «людзі людзям» я зайшла, а ў прыватны, на вуліцы Sodu.

      Спытала, ці ёсць адзенне вялікіх памераў, і мне ветліва адказалі:

      – Вельмі шмат у нас такога адзення, якое вам падыдзе.

      І вось тут і адбылася размова пра адзенне і жанчыну, якая любіла прыгожа апранацца. А цяпер вось яе адзенне тут, у сэкандзе на вуліцы Sodu.

      Я спытала:

      – Што адбылося?

      – Адна жанчына вельмі схуднела і здае вопратку. Калі набудзеце, то дапаможаце ёй. Яна здае адзенне, каб жыць – набываць ежу і плаціць за кватэру.

      – Чаму схуднела?

      – У яе памерлі бацькі. Яна жыла з імі, вельмі любіла добра апранацца. Ёй падабалася выглядаць прыгожа. Калі бацькі ў яе памерлі, яна пачала здаваць нам тое, што ў яе ў шафах.

      – А колькі ёй гадоў?

      – За пяцьдзясят… Можа, пяцьдзясят пяць ці пяцьдзясят шэсць, недзе так.

      Так я набыла сукенку, пакуль ішоў дождж.

      Два разы ўсяго пасля апранула – нешта не тое ў ёй было. Так і вісіць.

      Вільня. Ліпа. Дождж. Залева. Вада вырываецца з вадасцёкаў. Фатаграфую, як вада вылятае з вадасцёка, пасля на фотаздымку вада будзе выглядаць падобнай на лёд. Так і бывае зімой – вада замярзае і лёд з вадасцёкаў дугой сягае да прамерзлага асфальту. Але тут не асфальт – брук. На старых вуліцах брук пакладзены адмыслова – так, што вада сцякае хвалямі.

      А на вуліцы святога Сцяпана – асфальт, ідзеш – ногі ў вадзе, каламутнай, цёмнай. Брудная вада віруе ля ліўнёвак. Як у нядобрым сне ўсё выглядае. Так зробіш крок у нябачны падводны люк – і панясецца цела ў брудных тунэлях да ракі. А ўсе падумаюць, што ты ўцякла – у сэнсе з’ехала, не захацела быць з імі, а цяпер сама жывеш у прыгожым горадзе і не дбаеш ні пра каго. Але ж не – лёс твой зусім іншы: каналізацыя, водаканал, аслізлыя тунэлі з хуткаплыннымі стокамі. А на выхадзе – станцыя перакачкі, вадзяны трыснёг, хмызы, андатры і сінія, жвавыя паласатыя малькі акуня, якія тут, каля берага цікуюць свае першыя ахвяры. Сінія паскі на рыбках-драпежніках блішчаць у вадзе, калі на іх трапляе сонечны прамень. Зіхцяць на дне ракі і перламутравыя аскепкі ракавін рачных малюскаў-бяззубак.

      Людзі эмацыйна з’ядаюць адно аднаго, заглытваюць, як вялікая рыба маленькую, цалкам. І быццам бы так і трэба.

      Хачу верыць, што шмат хто са зніклых без следу не становіцца ахвярай маньяка і не ляжыць на дне ракі, а з’ехаў, каб жыць сваім жыццём, тым жыццём, якое нарэшце здолеў абраць для сябе. Самотны, вольны, незалежны. І гэта не толькі мая сфера фантазіі – гэта сцвярджае і крымінальная хроніка разам са cтатыстыкай. І фільмаў пра гэта шмат – дакументальныя і мастацкія, кшталту «Без следу». Людзі ўцякаюць, каб быць вольнымі, уцякаюць, як з турмы. Ад іншых людзей уцякаюць. Часам доўга рыхтуюць уцёкі, рыхтуюць план, плануюць кожны крок. А бывае, што і спантанна: раз – і ўсё. Віктар

Скачать книгу