Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 21

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

Стэфан павярнуўся, каб сказаць, што не збіраецца болей тэлефанаваць, але чалавек знік. Па вуліцы праехала яшчэ адна машына.

      Стэфан не ведаў, што верас расце на пясчанай, неўрадлівай глебе, не ведаў, што яго не варта шукаць зранку на гарадскіх могілках, дзе ад магілы да магілы ў пошуках пустых пляшак блукае бабка з абшарпанай торбай, а з-за кустоў бэзу чуецца:

      – Мікола! Мне з табой сумна…

      – Ну, скаціна, ну, скаціна…

      – Мне сумна з табою…

      – Скаціна!

      «Класныя хлопцы, – падумаў Стэфан, – а хто скаціна?» На магільных агароджах, а там, дзе іх не было, проста на крыжах былі прымацаваны таблічкі. Металёвыя таблічкі, чорныя, з надпісам, зробленым белаю фарбаю:

      «Спецкомбинат сообщает Вам, что Ваша могила подлежит переносу, справки по телефону 54-31-32».

      Стэфана проста паралізавала, ён перачытаў аб’яву некалькі разоў і заплюшчыў вочы, але цёмна не стала, адразу забегалі аранжавыя кругі, замітусіліся зялёныя кропачкі, потым цемра загусцела і з гэтае цемры вылецеў павучок. Зялёны павучок з чырвоным вокам. Павучок падскокваў на сваіх васьмі нагах, падміргваў, круціў вокам і не збіраўся знікаць. «Мікола! Мікола!» – рэзкі крык вывеў Стэфана са стану сузірання павучка. Ён расплюшчыў вочы. Усё паплыло, захісталася, магільныя агароджы і крыжы пачалі выгінацца. «Спецкамбінат ноччу зачынены, туды проста немагчыма датэлефанавацца», – падумаў Стэфан і стаў прабірацца да цэнтральнай алеі. Вельмі хутка ён выбраўся на асфальт. Перад ім таропка ішоў, амаль што бег хлопец у блакітных джынсах і цёмна-брунатным швэдры.

      – Мікола! – нечакана для сябе паклікаў Стэфан.

      Хлопец спыніўся.

      – Хто скаціна? – спытаўся Стэфан.

      – Скаціна! – адказаў Мікола.

      «О Божая вечнасць! Прымі нас да ціхага спачынку свайго», – пісаў Сяргей у фіялетавым сшытку.

1989

      Замена фону

      29 лістапада – у Оршы галалёдзіца, проста голы лёд на асфальце. Я завалілася на цэнтральнай плошчы насупраць помніка Леніну. Так і ляжала на чорным лёдзе, пасярод плошчы, – вырашыла не ўставаць рэзка, пераканацца, што косці цэлыя. Цікавы досвед – ляжаць пасярод плошчы. Вось так плануеш, плануеш, і раптам – на! – ляжыш на халоднай зямлі і ледзь варушышся.

      Дом фота

      У верасні вітрына з прыкладамі паслуг Менcкага дома фота мяне ўразіла і напалохала. Па сутнасці, прапануецца фальсіфікаваць сямейную гісторыю – спалучаць на здымках людзей, якія ніколі разам не фатаграфаваліся, альбо прыбіраць са здымкаў тых, хто па нейкіх прычынах няўгодны. Гэта мана сабе і людзям. А «замена фона» – яшчэ тая паслуга. Змрочны фон калідора ў «хрушчоўцы» замяняецца на прыгожае зялёнае футбольнае поле. Я раней не ведала, што людзі такое робяць. Была перакананая, што толькі палітычную гісторыю фальсіфікуюць. Так паступова знікалі паплечнікі Сталіна з фотаздымкаў – і зразумела, чаму знікалі. Яны знікалі не толькі з фотаздымкаў, але і з жыцця.

      Вось два фота – малады вайсковец і маладая дзяўчына. І вось яны ўжо разам на адным фота. Навошта? Не сфатаграфаваліся разам? Значыць, была на тое

Скачать книгу