Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 24

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

на Маскоўскіх могілках.

      – Можна скараціць і зрабіць помнік у пяцьдзясят, ці ў трыццаць – яшчэ лепей, не трэба імкнуцца нават да кватэры – дамавіна.

      А яна мне:

      – Я так і думала, што дамавіна будзе маім першым уласным жытлом.

      Сацыяльныя ролі і сацыяльныя маскі. За празмернай весялосцю і жартаўлівасцю хаваецца ўнутраная істэрыка. За стрыманасцю – шалёнасць. Часцей за ўсё сканчаюць жыццё самагубствам людзі знешне паспяховыя і забяспечаныя, пакідаючы пасля свайго сыходу толькі пытанні, чаму і як такое магло здарыцца. Сыходзячы, сваё ўнутранае пекла яны забіраюць з сабой.

      Яшчэ адна мая сяброўка тлумачыць самазабойствы паспяховых людзей так: «Нейкія моцныя пакуты адчувае чалавек такі – і прыемныя моманты для яго не маюць ні сэнсу, ні ўражанняў, – яны не памятаюць прыемных момантаў, як новароджаныя – чыстыя ў сваёй смяротнай шызе. Суіцыд для іх і быў тым самым прыемным момантам жыцця, як катарсіс альбо аргазм, напэўна». Што адбылося на самай справе – ніхто і ніколі не зразумее. І тлумачэнне пра выпрацаваны рэсурс здаецца самым прымальным.

      Тапачкі для афіцэра

      «З расійскага боку на Данбасе ваююць пераважна рэканструктары», – кажа ўкраінскі калега. Гэта тыя самыя людзі, якія ў дарослым узросце кампенсавалі сваю экзістэнцыйную пустэчу гульнямі ў вайну з пераапрананнем ды праглядамі ваенных кінадрам. Гульня ў вайну выйшла з-пад кантролю – пераўтварылася ў вайну сапраўдную, – такія парадоксы свядомасці ды рэальнасці.

      Травень 2015 года. Чарговы патрыятычна-шавіністычны аўтапрабег у Оршы – ад помніка «Кацюшы» даносіцца па Дняпры палымяная прамова: «Наше Союзное государство от Бреста до Владивостока. И никакие НАТО нам не страшны». Бу-бу-бу-бу… «Луганская Народная Республика» і музыка «Там, за туманами». Псеўдарэканструкцыя… Па тэлевізары транслюецца чарговая расійская ваенная драма – салдаты бягуць у атаку з крыкамі «Мачыце немцаў!» (гэта ж слова якое падабралі рэжысёр са сцэнарыстам). І зноў: паказваюць па тэлевізары ваенную драму «Застава Жыліна» – пра савецкую мяжу напярэдадні нападу Германіі на СССР. Час, калі адбываецца дзеянне, – травень 1941 года. Месца дзеяння – памежная зона пад Берасцем. Бачым: на рэчцы чырвонаармейцаў спакушаюць мясцовыя дзяўчаты, якія гавораць па-расейску чамусьці з яўным балтыйскім акцэнтам, а ідэйныя чырвонаармейцы называюць іх «дуры польские». Пра Беларусь – ані слова. Беларускага акцэнту таксама няма. У фільме ёсць Расія (нават не СССР і «былая Польшча»). І тое, што гэта «былая Польшча», падкрэсліваецца паказам мясцовых палякаў з дзіўным акцэнтам і пабытовымі звычкамі. Сям’ю савецкага афіцэра засяляюць да адной такой пані. Яе разам з сынам-падлеткам кватаранты пасля заб’юць, але пакуль яна гэтага не ведае і ставіць умову – нікога не прыводзіць у госці і здымаць абутак пры ўваходзе. Вядома, у госці прыходзіць савецкі афіцэр, абутак не здымае, гаспадыня галосіць: «Як можна было не зняць абутак?» Савецкія афіцэры пагражаюць пісталетам. Сцэнарыст

Скачать книгу