Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 10

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

вінаваціў людзей, у тым, што яны ямы, а мне не хацелася ні таго, ні другога. І было там яшчэ выслоўе: Яму вер і не трапіш у яму, – можа яно і ўратавала мяне, таму што душа, нібыта правальвалася ў бездань.

      Так, я баюся чорных людзей, пра якіх згадваў у тым вершы і якія падманам могуць пасадзіць у псіхушку… Усе ведаюць, што яны ненармальныя, не такія, як усе, але баяццца прызнацца ў гэтым. Не людзей я баюся, а д’яблаў, што валадараць людзьмі. Не кожны ведае, што ў ім сядзіць? Але ж паэты… Іх так і ўспрымаюць… Ну і што? Усе пад Богам! Але кажуць: душа захварэла… А можа, яна выздаравела? Адкуль вы ведаеце, можа, у вас заўжды хворая была і засталася такою? Чаму ж вы п’яце сасмяглымі губамі словы і песні, спароджаныя нібыта хворымі душамі паэтаў? (У восеньскім садзе, абцяжараным пладамі, яблык падае на галаву Ньютана, і ён з гэтай прычыны адкрывае закон сусветнага прыцягнення. Але ж яблыкі падалі на зямлю і да Ньютана? Мільёнам людзей падалі на галовы – ніхто не адкрыў, значыць, Ньютан вар’ят? Не? Але ж яблыкі падаюць?

      Няўжо, каб адкрыць закон касмічнага прыцягнення душаў, яблык павінен упасці ў сусвет? Такога закону пакуль не існуе. Але ж душы людскія прыцягваюцца ўвесь Час… Значыць, мы вар’яты? Архімед бег голым па вуліцы і крычаў «Эўрыка!» – пэўна, вар’ят! Ніхто не бегае па вуліцы галышом, але ёсць рычаг Архімеда, ёсць законы яго, а што застанецца пасля цябе, разумнік? А ці забыўся, за каго прымалі такія, як ты, Хрыста? – пачытай Евангелле, успомні).

      Кажуць, душа захварэла, а можа яна выздаравела? Чаго баюся я?

      Якім важкім можа быць слова!! Як цяжка бывае падняць адно-адзінёханькае слоўца над сваёю душой. Якую адказнасць павінны несці мы, тыя, хто гаворыць гэтае слова, асабліва калі гаворым не аднаму чалавеку – многім, тыя, хто засявае насенне слоў у душы чалавечыя. «За кожнае слова дасце адказ!» Як трэба баяцца легкадумнасці ў слове. Я зразумеў, чаму такім маўчуном быў мой дзед Мікалай, за ўвесь дзень ад яго можна было пачуць два-тры сказы – ён ведаў, што такое СЛОВА. Мог гадзінамі корпацца каля сваіх вулляў, назіраючы за працай пчол, і як раздражняла яго маё балбатанне. «Трэба падумаць, перад тым як сказаць, – вучыў дзед мяне, – сказаў, як звязаў, нібыта адрэзаў, каб ніхто не паправіў. Словы як цагліны: ляжыць адно да аднаго ў падмурку, і нішто іх не можа зрушыць. І хата стаіць. А што было б, калі б панакідалі цэглы, як ты слоў?..». Эх, дзед Мікалай, дзед Мікалай, як табе там цяпер?

      Класціся спаць ці не? І тут я ўспомніў, што сёння ж праваслаўныя Дзяды. Асяніны. Успомніў сваіх памерлых: Міколу, Пятра, Паўла, Антончыка, Івана, Данілу… Дзяды, яны глядзяць на мяне. Яны чакаюць! Спадзяюцца… Ненармальна гэта! Але усё адно пайду ціхенечка-ціхутка на дыбачках і паслухаю: спіць жонка ці не? Як мякка ступаюць босыя ногі, якая цёплая падлога:

      Усяго дванаццаць крокаў да ісціны, а колькі можна не спаць, вы ведаеце? Вечнасць? Што ж маўчыце?.. – я ішоў у спальню, на хаду шукаючы прычыну, па якой быццам бы мне трэба зайсці. Уключыў святло. Праз імгненне жонка расплюшчыла вачы: «Што ты?».

      – Ды вось, гадзіннік спыніўся… А ты спала?

      – Ну

Скачать книгу