Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 19

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

ісці ў госці, а захварэў і сядзіш дома. Заўтра – гэта маё, я ведаю, ты – не; заўтра ў цябе будзе выпрабаванне, не забудзься ўспомніць Імя маё. Няма іншага Імені пад сонцам, якім чалавек уратуецца… няма імені іншага… няма імені… не забудзься…

      А час цячэ, а час ідзе – адчуваеш, як цячэ час? Які ён плынны і цякучы, нібы мёд жыцця. Чуеш, як ён ідзе? Ці-кі-тА, ці-кі-тА, ці-кі-тА! ДзІнь! Цікае гадзіннік вечнасці. Ці-кі-так, ці-кі-так! Толькі так. Час ідзЕ, час цячЭ, як жыццЁ. Я – жыццё! Я – законы жыцця. Я – кую законы на кожны дзень. Я – кожны дзень. Я – заўтра. Заўтра, якое не вядома табе. Заўтра не забудзься ўспомніць. Я – час, які цячэ. Я – час, той, што ідзе, набліжаецца… Я вечнасць… Я зА… Я пА… Я вЕ… дзІ… … …».

      Прачнуўшыся раніцай, я доўга думаў: што было са мною ноччу? Дзівосныя рукі нешта пісалі. Гэта я сніў? Але ж добра помню, як расплюшчваў вочы, помню, мацаў руку сваю – яна была сціснутая: у ёй нешта было… Я спрабаваў успомніць: што там? – і не мог. Нібы я раскручваў сусвет, нібы мне дазволілі зазірнуць у таямніцу. Нехта пісаў для мяне вершы: далікатна, неназойліва. Якія дзівосныя рукі! Як я любіў гэтыя Рукі: неадрыўна глядзеў бы ўсё жыццё, як яны пішуць вершы. Яны тварылі ўсё ад пачатку? Прыйшоў на памяць радок маёй аднакурсніцы: «В руцы Господа попросясь…». В руцы Господа…

      11

      (6 лістапада 1994 года. Днём.)

      Днём я пайшоў у Кафедральны Сабор. Была нядзеля. Заўсёды раней, калі я заходзіў у царкву, адчуваў сябе няёмка, нібыта голы паказваўся на людзях. Звыклай скаванасці не было, наадварот: я трымаўся проста і свабодна, і ў той жа час узвышаны душэўны стан: велічныя і ўзнёслыя думкі, урачыстасць і святочнасць – гэтыя пачуцці перапаўнялі мяне. Хрыстос за «царскай брамай» настолькі падаўся жывым і цялесным, што я нават прыўзняўся на дыбачкі і зазірнуў праз галовы людзей: «А хто ж там стаіць? Хто гэта такі прыгожы?»

      «Святый Боже, Святый Крепкнй, Святый Безсмертный, помилуй нас!

      Святый Боже, Святый Крепкий, Святый Безсмертный, помилуй нас!!

      Святый Боже, Святый Крепкий, Святый Безсмертный, по-ми-луй на-а-ас!!!» – спявала пеўчая.

      «Слава Отцу н Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во веки веков. Аминь» – падхоплівала людское рознагалоссе.

      Гэта быў Хрыстос: аб’ёмнае, фізічнае адчуванне яго выявы бачылася мне ў мроіве ладану. «Жывы Бог!! Ён Жывы!!!» – крычаў я ў сэрцы сваім. Я нават не здзівіўся б, калі б Ён раптам узяў дый выйшаў да людзей, што маліліся перад амбонам. Вунь Ён, за прастолам, у горным месцы, у зялёным плашчы паверх плячэй, з працягнутаю ўперад рукою, увесь у парыве свайго сэрца ідзе да людзей. Я адчуваў Яго прысутнасць і тут, усярэдзіне храма. Паглядзеў па баках: лікі святых, іконы, абразы гэтак жа абнавіліся і былі нібы жывыя. Чаму я раней не бачыў гэтага? У царкве лунаў Дух Святасці. А спевы, спевы! – вось дзе сапраўды анёльскае славаслоўе, нябесная музыка. Уздым. Узнёсласць. Веліч Боскай усёмагутчасці. Усёабдымнасць! Служба скончылася.

      Я рушыў дахаты інакшы.

Скачать книгу