Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 24

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

словы, некалі падкрэсленыя мною, усыпаныя маімі знакамі зачаравання і пакланення, чытаныя і перачытаныя ў часы бяссонных начэй. Вы зрабілі сваю справу, дапамаглі разабрацца, што ўся ваша пісаніна – трызненне і хлусня, вы скіравалі да сапраўднай Ісціны – болей вы не патрэбныя, цяпер вы – вяроўка, якая аблытвае ногі. Доўга гарэў агонь…

      «Праўду кажу вам, яны ўжо атрымліваюць сваё» – няхай спраўдзіцца яшчэ раз Тваё Слова, Госпадзе Ісусе Хрысце, прымі маю пасільную ахвяру на алтар славы Тваёй. О, як яны гараць, як кідаюцца попелам у вочы! Не падабаецца, ага? Ідзіце туды, адкуль прыйшлі! У агонь вечны! Там ваша бібліятэка. Гары агонь у славу Тваю, Госпадзе!

      Старонкі скручваліся спачатку ў трубачкі, дымелі, пасля нахопліваліся вясёлым агеньчыкам, і полымя з’ядала літары, малюнкі, розныя дэманічныя знакі і сімвалы. Праз палову гадзіны засталася гурбачка шэрага попелу. Наляцеў вецер, расшкамутаў шматкі згарэлай паперы. Я дапамог яму: разгроб попел палкаю, праверыў, каб не засталося ніводнай літары, насычанай атрутай пагібелі.

      «Якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць!» – няхай паляць мае кніжкі, усе да адной, калі яны зробяць камусьці дрэннае! Кніга – пацяруха, парахня, попел… «Таму што полымем выпрабоўваюцца благія і добрыя справы». Тое слова не згарыць, якое засталося ў сэрцы, тое СЛОВА ад Бога, што не баіцца агню.

      Так, я дзікун! Затое я, магчыма, уратую сваю душу, я зрабіў для гэтага першы крок, я ўжо ХАЧУ ўратаваць – а гэта не мала. А вы, культурныя, чытайце, чытайце… Дачытаецеся! Займайцеся медытацыямі і выхадамі ў астрал – бокам усё гэта выйдзе вам, практыкуйцеся, вы яшчэ не ведаеце, што гэта! Да каго шчэміцеся? Спахопіцеся, ды позна будзе! «Се гряду!» Я дзікун, а вы, цывілізаваныя, прылеплівайце вочы свае да блакітнага д’ябла: «галава ў хаце, хвост на страсе»… Раскашуйце – не за гарамі, хутка, хутка ўжо прыйдзе!

      …Не, усё ж я спалю свае дзённікі і кіну курыць цыгарэтны фіміям д’яблу, яны пакуль яшчэ трымаюць мяне гэтым – хай пацешацца, але вельмі хутка і гэтая ўлада нада мной скончыцца.

      Холадна, холадна! Які пранізлівы вецер на гэтай зямлі. Холадна на зямлі, не сагрэцца… Але – якое сіняе неба!

      Я ішоў назад лёгкі, светлы і чысты, як у дзяцінстве, калі мама сілай вымывала мне твар з мылам. Свяціла халоднае сонца, але было сіняе-сіняе неба над галавою. Я ішоў і чытаў пра сябе немаведама адкуль нахлынуўшыя словы: І свяціла сонца… І было жыццё………………………………….

      …………………………………………………………………………………………………………………………………………………… ………………………………

      Пастскрыптум

      Вось мой адказ таму чалавеку, які сказаў: не пішы, можа, гэта цябе д’ябал спакушае? Вось не мой адказ – за мяне сказалі Апосталы: «Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў», – прачытаў я ў Першьім пасланні Пятра, вось мой адказ служыцелю Гасподняму. «Умілаваныя! Не цурайцеся вогненнай спакусы, дзеля выпрабавання

Скачать книгу