Навелы. Андрэ Маруа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 20

Навелы - Андрэ Маруа Электронная кнігарня

Скачать книгу

папраўляючыся, вы абручыліся з Франсуазай Паскаль-Бушэ, шчыра прызнаюся, удар быў цяжкі. Што ж тут дзіўнага!.. Я вамі так захаплялася! Калі я ўгледзела, што вы жэніцеся з дзяўчынай, якую я добра ведала, якая была маёй школьнай сяброўкай у Сэн-Жане, з дзяўчынай прыгожанькай, але крыху ду-дурнаватай (прабачце мне, Антуан), я здзівілася, я засмуцілася… І не толькі я – увесь горад…

      – Але чаму?.. Франсуаза і я – мы людзі аднаго кола, добра падабраная пара… Палюбуйцеся, Сабіна: гэта сцяна, усыпаная агнямі – скала Манака… Не нахіляйцеся!.. Тэраса крутая і над самым морам… Асцярожна, Сабіна!..

      Міжвольна ён прытрымаў яе за талію. У тое ж імгненне яна павярнулася і горача пацалавала яго ў губы.

      – Тым горш, Антуан… Я тады страшэнна раўнавала… Як цяжка не сустракацца з чалавекам, якога любіш!.. А помніце, як мы цалаваліся, гуляючы ў тэніс?.. О! Вас гэта шакіруе!.. Пазнаю характар Кеснэ. Я ўпэўнена, што вы былі верным мужам…

      – Самым верным… Ні разу не саграшыў…

      – За дзесяць гадоў? Бедны Антуан!.. І вы былі шчаслівы?

      – Вельмі шчаслівы.

      – Тады ўсё к лепшаму, даражэнькі Антуан… А толькі цікава тое, што выгляд ваш зусім не сведчыць аб шчасці.

      – З чаго вы ўзялі?

      – Сама не знаю… Нейкая ёсць у вас узбуджанасць, раздражнёнасць, ад незанятасці ці што… І ўсё ж, Антуан, вы той самы Кеснэ з Пон-дэ-Лёра, чалавек энергічны, гаспадар… І вы жывяце тут, далёка ад прывычнай справы, ад вашых сяброў… Я добра ведаю, што вы ўсё падпарадкавалі густам вашай жонкі. Але не можа быць, каб вы не шкадавалі аб гэтым?

      – Магчыма, спачатку, калі выехаў, і сумаваў крыху. Але я знайшоў сабе тут іншае поле дзейнасці. Я заўсёды захапляўся гісторыяй… Я працую… Апублікаваў некалькі кніг, якія мелі пэўны поспех.

      – «Пэўны поспех»? Яны мелі надзвычайны поспех, Антуан, гэта – выдатныя кнігі… Асабліва ваш «Людовік Адзінаццаты»…

      – Вы іх чыталі?

      – Каб я ды не чытала! Мо сто разоў… Спачатку таму, што, як і вы, люблю гісторыю… А потым шукала ў іх вас. Я ніколі не была раўнадушнай да вас, Антуан… Вы – цудоўны пісьменнік… Не, не, я не перабольшваю. Мне было нават прыкра, калі за абедам Франсуаза не прамовіла ні слова пра творчы бок вашага жыцця… Разы два мой муж прабаваў загаварыць аб вашых кнігах, Франсуаза яго спыніла. Па-мойму, яна павінна ганарыцца вашымі кнігамі…

      – А чым тут асабліва ганарыцца?.. Яно то праўда, што яна не цікавіцца маімі работамі гэтага кірунку. Яна больш чытае раманы. Затое ў сваёй галіне сапраўдны мастак: умее трапна выбраць гарнітур, навесці парадак у садзе… Уявіце сабе, тут кожная кветачка, кожны кусцік дагледжаны ёю асабіста… З таго часу як крызіс закрануў Пон-дэ-Лёр і нашы прыбыткі намнога ўпалі, Франсуаза ўсё робіць сама.

      – «Франсуаза ўсё робіць! У Франсуазы выключны густ!» І што смяшней за ўсё, ён у гэта верыць!.. Ах, які вы непераборлівы чалавек, Антуан! Я ж ведала Франсуазу дзяўчынкай… Тады ў яе не было ніякага густу… альбо не, была прагнасць да розных цацак, бляшак, аздоб… Нешта манернае, штучнае…

Скачать книгу