Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 26

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч Калекцыя беларускай фантастыкі

Скачать книгу

Сада, продкі табе далі наказ нікога сюды не пускаць?

      – Глупства… Гэты Сад, пасаджаны нашымі продкамі, – адзінае, што абагачае і ачышчае атмасфэру плянэты. Толькі ён паступова стварае тут паветра, якім вы там, унізе, дыхаеце. Вам па трубах паступае самае неабходнае для жыцьця рэчыва – паветра, узбагачанае кіслародам. І калі раптам тут паселіцца нейкае племя, што будзе ў такіх цяплічных умовах неабмежавана размнажацца, а яно так і станецца, пачнецца дзікае, найдзічэйшае вынішчэньне Сада. Сад зачаўрэе, а разам з гэтым паступова на нашай плянэце зьнікне чалавецтва! І мы не дачакаемся, калі зноў да нас прыляцяць нашыя продкі!

      – Дык проста трэба было растлумачыць гасьцям, што тут нельга жыць, і адпусьціць іх назад, уніз.

      Раншай паглядзеў на мяне са шкадаваньнем, маўляў, наіўны, неразумны.

      – Ня кожны пасьля ўбачанага тут захоча вяртацца ўніз. Як ты думаеш, колькі людзей з тых, хто наведаў Сад, зададуць сабе пытаньне, а чаму той можа тут жыць, а я – не? Ледзь ня кожны. Пасьля прыцягнуць сюды жонак, цешчаў, бабуль, дзядуль… Нашыя продкі мудрыя. Яны зрабілі Мост і Браму, празь якія ты прайшоў. Гэта своеасаблівы фільтар, які прапускае самых вартых.

      – Дык самыя вартыя могуць зразумець усё і пайсьці назад! – узрушана ўсклікнуў я. – Калі ты мяне разьвяжаш, я пайду назад, да свайго народу, і скажу, што Шляху не існуе, што гэта толькі легенда.

      – Рэч у тым, мой малады сябру, што дарогі назад няма! Продкі разумелі, што легенда будзе жыць вечна і што нават сярод вартых будуць тыя, хто захоча вывесьці сваіх хворых радакоў «падлячыцца» сюды, у рай пад небам. Брама назад не пускае! Апрача таго, я павінен табе сказаць: калі ты праходзіў праз Мост, твой генатып падвяргаўся зьменам. На тваёй мове гэта азначае, што на Мосьце ляжыць закляцьце. Памятаеш, рознакаляровыя вятры – яны зьбіваюць біялягічны гадзіньнік твайго цела і настройваюць яго на біярытм Саду. Мудрыя продкі рыхтавалі ідэальнага садаўнічага, які будзе жыць, пакуль будзе жыць Сад. А гэта амаль вечнасьць.

      – Дык навошта тады прапускаць у Сад новага чалавека? Дастаткова пакінуць аднаго вечнага садаўнічага?

      Ён зноў усьміхнуўся сваёй сумнай усьмешкай.

      – Ты ня ведаеш поўнай самоты. Бясконцай, цягуткай самоты. Вечнасьць і самота – рэчы несумяшчальныя. Стары Маянтох сам папрасіў мяне забіць яго. Я ня ведаю шляхетнейшага за яго чалавека.

      – Пад зямлёю таксама існуе самота!

      Раншай не зьвярнуў увагі на маю рэпліку.

      – Наймудрэйшыя продкі і гэта прадбачылі. Чалавек схільны да самазабойства, калі ён самотны, калі яму няма з кім спаборнічаць. Вось яны і прыдумалі прапускаць у Сад канкурэнтаў, – на гэтых словах садаўнічы зрабіў акцэнт, – якія перайначаць тое, што ты тут зрабіў, увядуць іншыя парадкі, разьвядуць іншыя расьліны. Але ты ня ведаеш самага галоўнага, – ён паглядзеў мне проста ў вочы, – прайшоўшы праз закляты Мост, ты сам становісься носьбітам страшэннага закляцьця! Тваё біяполе робіцца шкодным для людзей, што знаходзяцца побач

Скачать книгу