Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 16

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч

Скачать книгу

рыбы будзець? Ды гэтыя – браканьераў поўна.

      – А якая рыба вадзілася?

      …Шчука, ляшчы, язі, платва, бялюга. А цяпер усё вывелася, нямашака, адны яршы, платва. Па грам семсот, трыста. Шчупачок. Усё павыводзілі. А цяпер мора як зрабілі яшчэ гэта Вялейска. Дык ужо вада начынаець псавацца. Усё – і саляркі, і з машын, з усяга лятуць. Дык гэту рыбу гадка есці.

      Віктар Іванавіч Яўгель, 1955 г. н., мясцовы:

      Вялізную рыбу з мора злавілі ў Кастыках, можа, у якім 1910 гаду. А стронга лавілася ў сеткі яшчэ да 1965 года. Найчасцей яна пападалася, калі валакавалі, восенню. На дзвюх лодках. Два ўперадзе з вёсламі, такімі лапатамі, а ззаду з канцом сеткі, валакуюць. Пачыналі ад Каменя ці Сцешыц, на конях ці машыне лодкі завязуць і ўніз валакуць. Пападалася вясной бялюга, ці свіння, але яна вельмі кастлявая. А яшчэ лавілі цырту. Менець рыбы стала ў сямідзясятых. Я калі школу канчаў у 1972 годзе, мы прайшлі ад Сцешыц да Суток і толькі аднаго шчупака залавілі на паўтара кілаграма, і па нулям. Ваабшчэ рыбы не было. Хацелі злавіць на выпускны вечар. І рака была той год была мелкая-мелкая, брылі да Суток. А як стала вадахранілішча, рыбы стала столькі многа, як ніколі. Першыя гады. А потым усё меньшэ, меньшэ. Так было і на вадахранілішчы. Даўней лавілі людзі з Кастык і на лучніцу. Пад цячэнне лучыць было лягчэй. А ўжо лепш, чым Ліліі Іванаўны Мойскай, яго «панок» звалі, ніхто не біў васцямі рыбу. Ён так умеў. Еслі гразь пад нізам, мяккае дно очэнь – эта трудно забіць. А ён так: цюк-цюк, рэзка ўперад і назад, і рыба ўжо не сходзіла. Мы з ім езділі на лучніцу, калі яму было пад 80 гадоў. Кажам, шчупак стаіць. А ён дзе-дзе, знаеш, ужо возраст, не так бачыць, і як пабачыў, адразу забіў, не прамазаў, і лодку станавіць не трэба было. Ён, Мойскі, да дзевяноста гадоў не хадзіў, а шустра бегаў так, чух-чух, з бярозавай вудачкай на шчупака, сам невысокі, заўсёды ў гумовых ботах. Глядзіш – туда пабег, і ўжо пабег па берагу разам з цячэннем. Усё на жыўца лавіў. Берага былі тагда харошыя, можна было да вады падысці, асака толькі ў вадзе расла.

      Цяпер самая смачная рыба – судак, а як даўней, то мне – кялбы. Хоць малыя, але іх многа, як нажарыш! І ментузы. Мянтуз летам пад каменем стаіць. Пайшоў, вілку узяў, да палкі прывязаў – і тыц пад галаву. А найбольш на нераст у бучы лавіліся ментузы. Нерастуюць яны тут вось у двух месцах, зімой у дзекабрэ. І калі рака не замерзшы, то зімой вада чыстая, відаць добра, то грашылі, і ноччу васьцямі лавілі ментузоў.

      Вёска Сутокі

      Канстанцін Тышкевіч (нарадзіўся 5 лютага 1806 г. у Лaгойску):

      «Казённая вёска Сутокі!» – гучна закрычаў стырнавы, калі судна праплывала паўз вялікую вёску на правым беразе Віліі. Я заўважыў, што мясцовыя жыхары павінны былі займацца рыбалоўствам, бо, плывучы па рацэ, шматразова бачыў расстаўленыя на шчупака прынады, на якіх плотка, як нявінная ахвяра людской хітрасці, прыцягвала пражэрлівага шчупака. У пакутах на жалезных кручках з апошніх сіл круцілася. Каманда майго судна заўважыла на рацэ вялікага шчупака ў неўласцівым для гэтай рыбы здранцвенні. Узялі яе трызубцам і пераканаліся,

Скачать книгу