Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 18
…Рыбу загатаўлялі пад восень – у ваду ўжо не залезеш, дык на лодках. Лодка, лодка і ведзея такая. Лавілі на Віллі ведзеяй. Што злавілі, раз – і ў бочку. Пад гнёт. Кішкі не выпускалі, луску не абчышчалі, груз наверх – і ўсё. А смак быў такі, што німа з чым параўнаць: і цяпер хочацца.
Дык вось дед мне расказаў пра вялікую рыбіну. Прыгналі скаціну на вадапой. Жара, лета. Гэта часоў у дванаццаць; скаціна заходзе ў раку і да двух часоў у вадзе стаіць. А тут сом. Ён да авечкі сунуўся і застраў. Тут людзі яго вілкамі запаролі. Дык дзед казаў, што мусілі калёсы распускаць. І то хвост яшчэ па зямле цягнуўся. Болі чым чатыры метры быў той сом, калі везлі, то хвост па зямлі цягнуўся.
Яшчо скажу такое. Да вайны і ў 1936 годзе наша гарэла вёска. Рыбчына. 38 дамоў ураз згарэла, а было 110 дамоў, а у 1946 гаду 30 дамоў згарэла. Зайшоў вецер как раз, як падняўся віхор, бура – за кіламетр адносіла броўны. Такі віхор падняўся. Іскра і пайшла. Мама расцяралася, а мой дзед, бацькін бацька, узяў мяне на рукі і пайшоў у поле. Ну, мы не згарэлі. І вот тады гвалт, гвалт, і ўсё. Пасля гэтага праз год у Слабадзе шум такі і гвалт чуваць. На Віліі. А там рыбіна ішла праз мост. Там брод быў ужо пры мне – малому ў пояс. Там ніхто пешшу праз Віллю не ішоў, а пераязджалі ці на лодках, ці на калёсах, конь ужо ішоў. Там рыбіна такая ішла, усе паднялі шум. Нашы падумалі: Слабада гарыць! Такі гвалт стаў. Пахапалі хто вёдры, хто бусакі і паляцелі на помач. Білі тую рыбіну, білі, ды не забілі. Восці і вілы ламаліся. Ад Слабады да усця, дзе наша Ільянка ўпадае, ну, метраў 800. Гналіся за ёй. Тая рыбіна туды – шах, а там вір – і канцы ў воду. Ніхто пасля той рыбіны не відзеў.
Вёска Слабада (зніклая, зараз на дне Вілейскага вадасховішча).
Распавядае Страшынская (Клемянок) Алла Леанідаўна 1961, Маладзеча.
… Мой тата быў са Слабады, таму кожнае лета, пакуль не знеслі веску і не было вадосховішча я ездзіла да майго дзядулі Антона Дзімітравіча і бабулі Алёне Мікалаеўны. Алена Мікалаеўна была з роду Баслыкоў. Веска была досыць вялікая. Болей чым 30 хат, стаяла на правым берагу Віллі. Гэта была веска старавераў, татараў і беларусаў, у кожнай хаце была свая лодка, а ў нас аж дзве. Рыба была адным з асноўных прадуктаў харчавання, яе загатаўлялі многа і захоўвалі ў глыбокіх мураваных скляпах – лядоўнях, так сама было многа вяленай рыбы. Лёд гатвалі пад час крыгаходу – кавалак вялікай крыгі зацягвалі канём з берага да склепа. Лед ляжаў аж пакуль не паспявалі траскалкі, мы у летняю спякоту часта лазілі у склеп каб ахладзіцца. Рыба у лядоўні захоўвалася і так проста і падсоленая ў вялікіх бочках. Мая бабуля Алена найчасцей гатавала нам з рыбы, калі вынутай з той бочкі, а калі і так з вяленай, густы як пюрэ суп, нашклат поліўкі. Перш варылася рыба, пакуль мяса не адставала ад касцей. Косці і галовы вымаліся. Потым яна прыпраўляла адвар з юшкі расчыненай ржаной мукой, узбіваючы калатушкай, калі—нікалі троху прыбелевала малаком. У Слабадзе тутэйшыя рыбу лавілі сеткамі альбо рукамі і калі каго бачылі з вудай – то было здалёк відаць прышлага, не мясцовага чалавека. Мой тата і мяне навучыў лавіць рыбу рукамі ў карчах