Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 3

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч

Скачать книгу

Рыбчына. Таксама жыхары Ністанішак прыгадваюць здабычу (у 50-я гады?) каля Рымшынентаў «рыбы з мора» вагой сем пудоў – найбольш праўдападобна, балтыйскага асятра. А зам. дэкана біяфака БДУ, біёлаг і іхтыёлаг, які нарадзіўся на берагах Віліі, прыгадаў, як яму расказвалі, што апошніх двух асятроў здабылі ў Вялейцы ў 1953 годзе.

      Даведка. Апошніх двух асятроў у Віліі (у межах г. Вілейкі) злавілі ў 1953 г. Праз сто гадоў пасля экспедыцыі Тышкевіча гродзенская рыбалоўная арцель злавіла апошняга асятра ў р. Нёман – у 1957 годзе (Вілія – асноўны прыток Нёмана, і відавы склад іхтыяфаўны да 1974 года быў індэнтычны). Апошні вядомы выпадак вылаву балтыйскага асятра на тэрыторыі Польшчы зафіксаваны ў верасні 1965 года ў Вісле непадалёк ад г. Хэлмна. Гэта была самка вагой 136 кг і даўжынёй 281 см. Непасрэдна ў Балтыйскім моры аcipenser sturio быў злоўлены эстонскімі рыбакамі ў Рыжскай затоцы ў 1996 годзе. Гэта была самка вагой 135 кг, а даўжыня складала 290 см.

      Падчас сплаву па Віліі ў 2009 г. ад мясцовых жыхароў атрымаў інфармацыю пра тое, што вясной у сетку ў раёне Белай Гары (той, што ніжэй за Жодзішкі, бо на беларускай частцы Віліі маюцца чатыры ўрочышчы Белая Гара) трапіўся экземпляр з сям’і асятровых на 5 кілаграмаў, магчыма, сцерлядзі або балтыйскага асятра. Пра аналагічны трафей з сям’і асятровых, здабыты ў 1992 г. у раёне вадаскіду Вілейскага вадасховішча, мне пад вялікім сакрэтам расказалі знаёмыя рыбакі. Турыст з вялікім досведам з Вілейкі Міхаіл Петух, які з’яўляецца прадаўжальнікам справы Віталя Кастэнкі па штогадовых сплавах па Вяллі “Шляхам Тышкевіча”, у 2005 г. у раёне Мелі назіраў, як паралельна з байдаркай ішла рыба памерам 0,5 метра з характэрнымі прыкметамі асятровых, праўдападобна – сцерлядзь. Магчыма, гэта «рыбацкія байкі», а магчыма – сенсацыя: відаць, асятровыя, зноў вярнуліся ў Вілію. Ва ўсякім разе мясцовыя жыхары і рыбакі, на жаль, надзвычай асцярожныя, не робяць фотаздымкаў унікальных трафеяў. Не кажучы пра чучалы, бо баяцца пакінуць якія-небудзь улікі, за якія яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай і нават (пры паўторных выпадках) крымінальнай адказнасці. Хаця маглі б рызыкнуць дзеля навукі і пасля таго, як скончыцца тэрмін даўнасці (3 гады), «рассакрэціць» інфармацыю. Прашу толькі не тлумачыць маю думку памылкова: я заклікаю ўсіх рыбакоў спачатку фатаграфаваць выпадкова вылаўленыя ахоўныя, асабліва каштоўныя для іхтыяфаўны трафеі і адразу адпускаць рэдкую ахоўную рыбу назад.

      Унікальнасць Віліі і рэк яе басейна ў маштабах рэспублікі цяпер заключаецца ў наяўнасці трох відаў прахадных рыб: кумжы, сёмгі (ласось), рачной міногі (сямідырка, вугрыца) і аднаго віду паўпрахадных рыб: цырты (рыбец), якія ўжо паўстагоддзя ў іншых рэках Беларусі проста не сустракаюцца (рыбец абарыгенны прэснаводны сустракаецца ў Прыпяці і Дняпры, але ён драбнейшы за марскога паўпрахаднога). Канстанцін Тышкевіч апісаў у манаграфіі ласося і цырту, межы іх міграцыі (заходу ў вярхоўі) падчас нерасту.

      Згодна з назіраннямі, якія правёў граф Тышкевіч, «у верхняй, «балотнай», частцы Віліі, да Данюшава часцей ловяць ляшча, акуня, плотку, астатнія

Скачать книгу