Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 4

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч

Скачать книгу

Гэтага ласося прадалі за збожжа ледзь не адзін да аднаго – амаль за мех жыта, бо ў той год вясной быў голад. Апошняя згадка пра сёмгу каля р. Тартак адносіцца да 1999 г.

      Кумжа (другі падвід ласося Salmo trutta) таксама лавілася вышэй вусця Ашмянкі: у 1957 г. падчас лучэння ля каменя «Пеўнік» побач з в. Швяды здабылі восцямі тры кумжы па пяць кілаграмаў. Маецца адно сведчанне пра ўлоў увосень 1962 г. «вялікай стронгі» вагой тры кілаграмы на перакаце р. Дзвінасы, вышэй в. Стахі. Біёлаг Ул. Ляшкевіч з Вілейкі ўспамінае, як пасля вайны ў Сосенцы падчас падрыву ўзрыўчаткай ледзяных затораў перад мостам быў аглушаны і здабыты ласось. Нават жыхары в. Кастыкі ўзгадваюць, што да 1965 г. лавілі вялікую стронгу ў Віліі. Пасля будаўніцтва плаціны пра кумжу, злоўленаю на вадаскідзе, згадвалі рыбакі ў 1977 г. У сувязі з рэзкім пагаршэннем якасці вады пасля ўтварэння Вілейскага вадасховішча (недахоп растворанага кіслароду, цвіценне сіне-зялёных водарасцяў) кумжа на працягу больш за два дзесяцігоддзі амаль не сустракалася ў традыцыйных месцах здабычы і заходзіла толькі да ручая Тартак, рэк Газоўка і Дуда каля в. М. Свіранкі. Але найбольш моцныя асобіны ўсё ж падымаліся ў вярхоўі Віліі. У 90-я гг. у р. Вузлянка, прытоку р. Нарачанка, А. Паўкшта здабыў падводным пісталетам кумжу на 4,5 кілаграмы ў раёне в. Талуць.

      Перабудова, распад СССР прывёў да эканамічнага крызісу, рэзкага спаду эканомікі. Але быў у гэтым негатыве адзін плюс: у раку і вадасховішча значна зменшылася скідванне мінеральных фосфарных, азотных, калійных, арганічных угнаенняў і таксама гноевай жыжкі, бо рэзка зменшылася пагалоўе жывёлы. Зменшылася скідванне таксічных рэчываў з гальванічных цэхаў прамысловых прадпрыемстваў. І якасць вады ў рацэ значна палепшылася, што можна ўбачыць на дыяграме дынамікі індэкса забруджанасці вады (ІЗВ) у Віліі за 1986–2006 гг (дыяграма у папяровым варыянце). У сучасны момант сіне-зялёныя водарасці штогод, як вада становіцца цёплай, масава плодзяцца, але не ў такой колькасці, як раней, у гады да перабудовы. Усё ж пры спрыяльных умовах дасягаюць крытычнай масы, якая выклікае мор рыбы. У зімовы перыяд таксама назіраецца рэзкае зніжэнне ўтрымання кіслароду ў вадзе, павышанае ўтрыманне фосфару. Спатрэбілася больш за дзесяць гадоў пасля таго, як якасць вады крыху палепшылася, каб на пачатку ХХІ ст. кумжа стала зноў падымацца ў вярхоўі Віліі. У 2002 г., па сведчанні рыбакоў, кумжу злавілі крыху ніжэй Белай Гары ва ўрочышчы Ясьбішча непадалёк ад в. Асіпавічы і дзве кумжы па 3 кілі у кар’еры в. Белая, у 2006-м – на вадаскідзе ВМВС, у 2008-м – каля Белай Гары (Жодзішкі), у 2012-м – каля в. Дубок, у 2014 – каля Белай Гары (Асіпавічы), 2015 г. – у Вілейцы.

      Цырта (рыбец, Vimba vimba) – трэці від унікальных паўпрахадных рыб з апісаных Канстанцінам Тышкевічам, які ледзь захаваўся ў Віліі і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Варта адзначыць, што да будаўніцтва плаціны Вілейскага вадасховішча ў 1974 г. цырты было шмат у вярхоўях Віліі. Яна з’яўлялася ўлюбёным аб’ектам здабычы з-за выдатнага далікатнага смаку і з-за таго, што ў 60-я гады яе ў вялікай колькасці можна было вылавіць жывадзёрам нават у гарадскіх

Скачать книгу