Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 22
– А ты ўпэўнена, што гэты містар Свіфт правільна разбярэ почырк твайго прадзеда?
– Вядома. Ён, ведаеш, які разумны, у яго нават мікраскоп ёсць. Ён кожную літарку там разгледзіць і кожны завіток, – пераканана адказала Молі.
– Усё будзе добра, Дэйсі, – упэўнена прамовіў Лем. – Не хвалюйся, а лепш падумай пра тое, што зусім хутка твая праблема будзе вырашана!
Я ўздыхнула, а Молі ўзяла мяне за руку. Лем ціхамірна ўсміхаўся, гледзячы на нас абедзвюх.
– Ніяк не магу вырашыць, што лепш: быць сяброўкай нявесты ці дзяўчынкай, якая нясе букет? – прагаварыла Молі задуменна. – У сябровак нявесты такія прыгожыя дарослыя сукенкі, але ўсе аднолькавыя, а ў дзяўчынкі з букетам сукенка зусім іншая, дзіцячая, затое яна ідзе наперадзе ўсіх, і ўсе на яе глядзяць і думаюць: «Якая ж яна прыгожанькая!»
– А можна яшчэ быць хлопчыкам, які нясе пярсцёнкі, – з усёй сур’ёзнасцю адказаў ёй Лем. – Падумай пра гэта!
– Ну і ёлупень жа ты, – абурылася сястра. – Цябе зусім не турбуе хуткае вяселле? Ты хоць ведаеш, якія словы павінен будзеш прамовіць?
– Вядома, – сказаў Лем. – На вяселлі жаніх і нявеста кажуць: «Так, так, так!» – і ўвесь час цалуюцца. І гэта самы прыемны момант. Не лічачы, вядома, тортаў і падарункаў. Дарэчы, ты можаш яшчэ быць дзяўчынкай, якая ўпершыню ў гісторыі з’ела цалкам вясельны торт і не лопнула, га?
Частка 13
Яны перакідваліся жартачкамі ўсю дарогу, а я безуважліва слухала. Не верылася, што хутка буду вызвалена ад чараў. Я аказалася негатовай да таго, што ўжо не трэба перажываць і цяжка ўздыхаць, а можна цешыцца і пачынаць новае, яркае, цікавае, бачнае жыццё. Шчыра кажучы, у гэтай чахардзе з пошукамі схованак, ключоў, куфраў і чароўных кніг я зусім забылася пра тое, што я невідзімка. Лемюэль і яго сямейства не давалі мне часу на гаротныя разважанні, і як жа тужліва мне было пры думцы, што цяпер скончыцца ўся гэта мітуслівая прыгода, я забяру сваю порцыю «самага дзейснага сродку», памахаю рукой і адпраўлюся дахаты. Мне так не хацелася развітвацца з гэтымі мілымі людзьмі, якіх я ўжо паспела палюбіць! Нават дзіўныя цётачкі сталі мне як родныя, а ўжо вяснушкаватая смешная Молі, і яе прыгожая добрая матухна, а ўжо Лемюэль, пра жаніцьбу якога ўсе толькі і размаўлялі! Як шкада, што мы пазнаёміліся з ім толькі цяпер, калі яго вясельны фрак ужо аддалі ў чыстку…
Думкі мае ішлі сваім парадкам, а ногі – сваім, і вось мы спыніліся ля прысадзістага двухпавярховага будынка. Гарэзліва мне падміргнуўшы, Молі схавалася за цяжкімі дзвярамі. На іх было напісана… напісана… чакайце, на іх напісана «Фармацыя»? Аптэка?!
– Як аптэка? Чаму? – разгубілася я.
– Бо містар Свіфт – аптэкар, – растлумачыў Лем. – Не ў булачнай жа нам яго шукаць?
– Аптэкар? Я думала, ён… ён… – я пасаромелася прамовіць слова «чараўнік», каб не паказацца смешнай. Так, у нашы дні чараўніцтва выйшла з моды. Вось і містар Свіфт асцярожнічае. Хто ведае, магчыма, чараўнікам даводзіцца плаціць у тры разы больш падаткаў