Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская страница 14

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская Пранціш Вырвіч

Скачать книгу

акінуў цёмным позіркам двух злачынцаў, узятых пад варту.

      – Багаты ўлоў, Юдыцкі!

      – Справа тычыцца вядзьмарства, Ватман. Не лезь.

      – Была ахвота.

      – А твой гаспадар усё каралю не наважваецца дулю паказаць?

      – Мой гаспадар пра сваю прысягу памятае. А твой усё з русалкамі селядцоў нараджае? – адрэзаў Ватман, нагадваючы пра адну з вядомых баек, што любіў расказваць пра сябе ўладальнік Нясвіжу Караль Радзівіл Пане Каханку.

      – Затое нікому азадак не ліжа. Ні расейцам, ні саксонцам, – не паступіўся суддзя.

      Судовы “кручок” Юдыцкі і ландскнехт Ватман з’ядалі адзін аднаго вачмі, запанавала такая ціша, што чуваць было, як дзумкае апошняя восеньская муха. Нарэшце Ватман скрывіў рот.

      – Не згубі парык па дарозе, суддзя!

      Развярнуўся і падняўся наверх, ад чаго не толькі Юдыцкі, але й жаўнеры з віжом не стрымалі ўздыху палёгкі. З драўляных прыступак ад кожнага кроку сыпаўся пыл. Зверху апякун ваевадзянкі яшчэ раз азірнуўся, Пранцысю падалося, што на гэтым іх знаёмства не скончыцца.

      Раздзел чацвёрты. Як Пранціш і Лёднік не даехалі да Радзівілаў на булён

      “Пуць кароценькі. Салодка дзерава к горкаму не прыстане, к чалавеку пуць не прыстане…” – прыгаворвала калісьці старая Агата, Пранцішава нянька, калі выпраўляла маладога гаспадара ў далёкую дарогу.

      Нічога добрага ў тае дарозе людзі паспалітыя земляў тутэйшых не бачылі. Усё, што патрэбнае самавітаму гаспадару, маецца і тут, вунь ад таго балота да таго гая… А далей – іншасвет, нават з вёскі за лесам дзеўку ўзяць – век чужаніцай пражыве, выглядзяць суседзі ў небаракі не тыя звычаі: не тая хада, не так юшку варыць… І ўжо зусім прапашчы чалавек, што ад уласнае хаты сам цягнецца ў дарогу, як старац альбо пагарэлец… Гэна ж толькі ў роднай хацінцы дух агменю Сопуха жыве, перад якім належыць крыжам класціся… Думаеш – каханачка, ажно – печка-гліняначка, а ў чужой хаце і жывая ды гарачая кабета не сагрэе.

      І калі ўжо беларусін спакусіўся ды пацягнуўся ў дарогу, і спыну яму нямашака, дык чаго дзівіцца, што шлях ягоны адны зайцы перабягаць будуць, ды самотны восеньскі дождж у калюгах скакаць перад ім стане?

      У карэце для перавозкі асабліва важных і радавітых злачынцаў было цесна, як у клетцы для курэй. Замкнёныя на вялізны замок краты, якія аддзялялі месца для вязняў ад месца для іх турэмшчыкаў, гэтае падабенства ўзмацнялі, і Пранціш ведаў, што лёс яго і ягонага слугі не надта адрозніваецца ад лёсу спамянутых хатніх птушак… Адна надзея – шляхецкае становішча Пранціша не дазволіць ціха зрабіць з арыштаваных накрыўку для пірагоў, бо шляхціца можа судзіць толькі шляхецкі суд, і законы для яго асаблівыя… Не дарэмна ж іх з лекарам не пагрузілі на калёсы, не пагналі, беражы, Прасвятая Багародзіца, пешкі, а пасадзілі ў гэтую карэту… Калі што, дык не бізуны і турма шляхціца чакаюць, а заключэнне ў вежу. Найбольш цяпер вярэдзіла Пранцыся

Скачать книгу