Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 13

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

з боку ракі, і то толькі ў гам выпадку, калі стаць прама насупраць яе. Прымітыўная прастата будыніны і паблеклыя фарбы рабілі яе яшчэ больш непрыметнай.

      Домік быў памерам з вялікую палатку. Акрамя дзвярэй, у ім не было іншых адтулін, калі не лічыць невялікага ачага, складзенага ля адной са сцен. Драўляная рама дзвярэй была абцягнута конскай шкурай і завешана пры дапамозе навесаў, зробленых з такой жа шкуры.

      Ззаду хаціны знаходзіўся навес, падпёрты шасцю стаўбамі і пакрыты лісцем юкі; ён быў абнесены невялікай загараддзю з папярочных жэрдак, пры вязавых да ствалоў суседніх дрэў.

      Такой жа загараддзю быў абнесены ўчастак лесу каля акра велічынёй, размешчаны паміж хацінай і адвесным берагам ракі. Зямля там была ўсеяна мноствам адбіткаў капытоў і месцамі цвёрда ўтаптана; няцяжка было здагадацца, што гэта караль – загон для дзікіх коней – мустангаў.

      Сапраўды, унутры гэтага загона знаходзілася каля дзясятка коней. Іх дзікія, перапужаныя вочы і парывістыя рухі не пакідалі сумнення ў тым, што яны толькі нядаўна злоўлены і што ім нялёгка пераносіць няволю.

      Убранне хаціны не пазбаўлена было некаторай утульнасці і камфорту. Сцены ўпрыгожваў суцэльны дыван з мяккіх бліскучых шкур мустангаў. Шкуры – чорныя, гнядыя, плямістыя і беласнежныя – радавалі вока: відаць было, што іх падабраў чалавек з густам.

      Мэбля была надзвычай простая: ложак – козлы, абцягнутыя конскай шкурай, дзве самаробныя табурэткі – паменшаная разнавіднасць таго ж узору, і просты стол, збіты з аполкаў юкі,– вось і ўсё абсталяванне. У кутку віднелася нешта накшталт другой пасцелі – яна была змайстравана з тых жа непазбежных конскіх шкур.

      Зусім нечаканымі ў гэтай сціплай хаціне былі паліца з кнігамі, пяро, чарніла, паштовая папера і газеты на стале.

      Былі тут і іншыя рэчы, якія не толькі напаміналі аб цывілізацыі, але і гаварылі аб вытанчаным гусце: цудоўны скураны куфэрак, двухствольная стрэльба, сярэбраны кубак чаканнай работы, паляўнічы рог і сярэбраны свісток.

      На падлозе стаяла некалькі прадметаў кухоннага начыння, пераважна бляшаных; у кутку вялікая бутля ў лазовай пляцёнцы, у якой, мабыць, быў напітак больш моцны, чым вада з Аламо.

      Астатнія рэчы тут былі да месца: мексіканскае, з высокай лукой, сядло, аброць з плеценага конскага воласу, такія ж павады, два ці тры серапе, некалькі маткоў сырамятнага рэменя.

      Такім было жыллё мустангера, такім было яго абсталяванне.

      На адной з табурэтак пасярод пакоя сядзеў чалавек, які ніяк не мог быць самім мустангерам. Ён зусім не быў падобны на гаспадара. Наадварот, па ўсяму яго выгляду – па выяўленню звыклай пакорнасці – можна было беспамылкова сказаць, што гэта слуга.

      Аднак ён зусім не быў дрэнна апрануты і не рабіў уражання чалавека галоднага ці наогул абяздоленага. Гэта быў таўстун з капой рыжых валасоў і з чырвоным тварам; на ім быў касцюм з грубай тканіны – напалову плісавы, напалову вельветавы. З плісу былі пашыты яго штаны і гетры; а з вельвету, некалі бутэлечна-зялёнага

Скачать книгу